Кобрынскі раённы выканаўчы камітэт
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Кобрынскі раён
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт
Штаб-кватэра 225306, Брэсцкая вобласць, г. Кобрын, пл. Леніна, 3
Старшыня Аляксандр Мікалаевіч Пачко

Кобрынскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Брэсцкаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Кобрынскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Кобрына, у будынку на пл. Леніна, 3.

Структура

  • Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
  • Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання;
  • Упраўленне справамі;
  • Упраўленне эканомікі, гандлю і паслуг;
  • Упраўленне адукацыі;
  • Аддзел спорту і турызму;
  • Юрыдычны аддзел;
  • Сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
  • Аддзел архітэктуры і будаўніцтва;
  • Упраўленне землеўпарадкавання;
  • Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі;
  • Аддзел культуры;
  • Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
  • Аддзел арганізацыйна-кадравай працы;
  • Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану;
  • Аддзяленне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці;
  • Фінансавы аддзел;
  • Аддзел унутраных спраў.

Старшыні

  • Вацлаў Антонавіч Бачэўскі (1940—1941)
  • Пётр Міхайлавіч Таклёнак (1944—1948)
  • Сцяпан Кандрацьевіч Шахметаў (1948—1950)
  • Сяргей Пятровіч Руціч (1950—1952)
  • Стафан Аляксандравіч Камендант (1952—1956)
  • Б. В. Булатаў (1956—1962)
  • Пётр Якаўлевіч Плотка (1962—1965)
  • Мікалай Рыгоравіч Раслякоў (1965—1966)
  • Аляксандр Мікалаевіч Булавіцкі (1966—1968)
  • Уладзімір Захаравіч Дудзік (1968—1971)
  • Мікалай Уладзіміравіч Даменікан (1971—1973)
  • Віктар Іванавіч Бурскі (1973—1975)
  • Васіль Афанасьевіч Бойка (1975—1982)
  • Іван Баляслававіч Венцэль (1982—1988)
  • Віталь Іванавіч Іванюк (1988—1992)
  • Яўген Аляксандравіч Раўнейка (1992—1995)
  • Сяргей Дзмітрыевіч Ашмянцаў (1995—2002)
  • Канстанцін Уладзіміравіч Сіневіч (2002—2005)
  • Мікалай Аляксеевіч Кенда (2005—2013)
  • Аляксандр Іванавіч Зазуля (2013—2018)
  • Міхаіл Міхайлавіч Грышкевіч (з 2018)
  • Аляксандр Мікалаевіч Пачко

Зноскі

Спасылкі

  • kobrin.brest-region.gov.by — афіцыйны сайт Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.