Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж (КДПК) | |
---|---|
Дата заснавання | 5 лютага 1982 |
Тып | прафесійна-тэхнічны каледж[d] |
Дырэктар | Аляксандр Пятровіч Юшчук |
Размяшчэнне |
![]() |
kgpk.by | |
Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж (КДПК) — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў Кобрыне, размяшчаецца па вул. Дзяржынскага, 54.
Тэхнічнае вучылішча № 156 народных мастацкіх промыслаў у Кобрыне адкрыта ў 1982 годзе загадам Дзяржаўнага Камітэта БССР. Займалася падрыхтоўкай маладых рабочых высокай кваліфікацыі для мастацкіх прадпрыемстваў, аб’яднанняў і майстэрняў[1].
У 1984 годзе ў адпаведнасці з рэформай прафесійнай школы вучылішча было рэарганізавана ў Сярэдняе прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 105 народных мастацкіх промыслаў (СПТВ № 105 НМП), а ў 1989 годзе ў ПТВ № 105 НМП. 20 красавіка 1985 года пастановай калегіі Дзяржкамітэта БССР па прафтэхадукацыі было прысвоена званне «Вучылішча высокай культуры»[1].
У 1992 годзе адкрыты новыя тыпавыя навучальныя майстэрні, што спрыяла стварэнню спрыяльных умоў для падрыхтоўкі кваліфікаваных рабочых. 1 верасня 1996 года ПТВ № 105 НМП ператворана ў Вышэйшае прафесійнае вучылішча выяўленчага мастацтва і народных мастацкіх промыслаў (ВПВ ВМ і НМП). У верасні 2001 года вучылішча ператворана ў Кобрынскі прафесійна-тэхнічны каледж выяўленчага мастацтва і народных мастацкіх промыслаў. У лістападзе 2003 года перайменаваны ў Кобрынскі дзяржаўны мастацкі прафесійна-тэхнічны каледж[1].
На падставе рашэння Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта № 827 ад 27.11.2013 Кобрынскі дзяржаўны мастацкі прафесійна-тэхнічны каледж рэарганізаваны ў Кобрынскі дзяржаўны політэхнічны каледж[1].
Агульная плошча тыпавых навучальна-вытворчых майстэрняў каледжа складае 3437 м², яны абсталяваны адпаведным тэхналагічным абсталяваннем. Абсталяваны механічныя, сушыльныя і іншыя дапаможныя і службовыя памяшканні. Майстэрні даюць магчымасць выпускаць прадукцыю, выконваць заказы[1].
Спецыяльнасці і спецыялізацыі
- Выкананне будаўніча-мантажных і рамонтных работ;
- Арматуршчык;
- Муляр;
- Цясляр-бетоншчык;
- Санітарна-тэхнічнае абсталяванне будынкаў і збудаванняў;
- Мантажнік санітарна-тэхнічных сістэм і абсталявання;
- Тэхналогія зварачных работ;
- Электрагазазваршчык;
- Апрацоўчыя будаўнічыя работы;
- Абліцоўшчык-плітачнік;
- Тынкоўшчык;
- Маляр (будаўнічы);
- Эксплуатацыя абсталявання і тэхналогія дрэваапрацоўчых вытворчасцейм
- Станочнік дрэваапрацоўчых станкоў;
- Абіўшчык мэблі;
- Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва;
- Вытворца мастацкіх вырабаў з керамікі;
- Разьбяр па дрэве і бяросце;
- Мастацка-афарміцельскія работы і дызайн інтэр’ераў;
- Выканаўца мастацка-афарміцельскіх работ;
- Цырульнае мастацтва і дэкаратыўная касметыка;
- Майстар па манікюры;
- Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва (вытворчая дзейнасць);
- Будаўніцтва і эксплуатацыя будынкаў і збудаванняў;
- Тэхналогія дрэваапрацоўчых вытворчасцяў;
- Тэхналогія мэблевай вытворчасці;
- Абслугоўванне і эксплуатацыя жылых дамоў (па кірунках);
- Спецыяліст па комплексным абслугоўванні і эксплуатацыі жылых дамоў.
Дырэктары
- Васілій Мікалаевіч Дземідовіч
- З 11 кастрычніка 2016 — Аляксандр Пятровіч Юшчук.
Зноскі
- 1 2 3 4 5 Гісторыя УА «Кобрынскі дзяржаўны мастацкі прафесійна-тэхнічны каледж» Архівавана 20 жніўня 2019.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйны сайт