Кнігі Самуіла (סֵפֶר שְׁמוּאֵל) | |
---|---|
| |
Самуіл памазвае Давіда | |
Раздзел: | Гістарычныя |
Мова арыгінала: | старажытнаяўрэйская |
Мясцовасць: | Ізраіль |
Папярэдняя (Танах): | Сефер Шафтым |
Папярэдняя (праваслаўе): | Кніга Руф |
Наступная: | Кніга Цароў |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кні́гі Самуі́ла (іўр.: סֵפֶר שְׁמוּאֵל Сефер Шмуэль; лац.: Libri Samuelis; стар.-грэч.: Σαμουήλ) — дзве кнігі Старога Запавету. У кананічнай іўдзейскай Бібліі (Танаху) восьмая, у Септуагінце і праваслаўным каноне з практычных прычын была падзеленая на дзве часткі, якія атрымалі назву I і II (агулам з чатырох) кніг Царстваў.
Назва кнігі ў іўдзейскім каноне не азначае аўтарства Самуіла, а паказвае значнасць яго асобы сярод іншых, пра якіх распавядае кніга. Аўтарства невядомае, аднак лічыцца, што яна была пачата прарокам Самуілам, а пасля яго смерці працягнута яго паслядоўнікамі. Выкладае гісторыю Ізраіля ад нараджэння Саўла да сканчэння царавання Давіда.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кнігі Самуіла
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.