Кніга прарока Сафонія (צְפַנְיָה)

Прарокі Сафонія і Барух. Нюрнбергская хроніка
Раздзел: Кнігі Прарокаў
Мова арыгінала: старажытнаяўрэйская
Жанр: прароцкая кніга
Папярэдняя (праваслаўе): Кніга прарока Навума
Наступная: Кніга прарока Агея
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кні́га праро́ка Сафонія (іўр.: צְפַנְיָה; лац.: Prophetia Sophoniae; стар.-грэч.: Σοφονίας) — 36-я кніга кананічнага Старога Запавету, дваццаць трэцяя частка Танаху. Дзявятая з кніг г. зв. малых прарокаў.

Аўтар

Імя Цфанія (צְפַנְיָה şəfanjāh) — гэта скарочаны варыянт формы ад «Зефаньягу» (צְפַנְיָהוּ şəfanjāhû) і азначае «Яхвэ ўратаваў». Пра аўтара няма дакладнай інфармацыі, акрамя самога імя, і ёсць крыху інфармацыі пра ягоную сям’ю ў першым радку яго кнігі: «Слова Гасподняе, якое было Сафону, сыну Хусіі, сыну Гадаліі, сыну Амарыі, сыну Эзэкіі, у дні Ісаі, сына Амонавага, сына Юдавага».

Час напісання

Прыблізна праз сто гадоў пасля смерці Ісаі ў гісторыі абранага народа пачынаецца вырашальны перыяд. Ізраільскае царства больш не існавала. Іўдзейскае царства была абмежавана кавалкам зямлі вакол Іерусаліма і нагадвала толькі цень суверэннай дзяржавы. Тут усё больш і больш адкрыта пакланяюцца багам Асірыі, якая перамагла, і ў той жа час людзі незразумелым чынам спадзяюцца, што Яхве не дазволіць канчаткова загінуць вернікам Запавету. Пры такіх абставінах падчас кіравання цара Іасіі і выканаў сваю прарочую місію Сафоній. Сваёй дзейнасцю ён нейкім чынам падрыхтаваў вялікую рэлігійную рэформу цара Іасіі (кіраваў ў 639—609 да н.э.). Калі рэформа пачалася (628 г. да н. э.), прарока, верагодна, ужо не было ў жывых.

Змест

Кніга мае ўсяго 3 раздзелы, цалкам паэтычныя.

  • Паходжанне (1:1)
  • Блізкі суд над Іўдзеяй (1:12-2:3)
    • Суд за грахі яўрэяў (1:12-13)
    • Судны дзень (1:14-18)
    • Заклік для вяртання (2:1-3)
  • Суд нар народамі (2:4-15)
  • Гора ўпартаму Іерусаліму (3:1-20)
    • Гнеў Божы і будучае ачышчэнне (3:1-7)
    • Бог пакіне «бедных і сціплых» людзей, якія нарадзілі новых, дасканалых людзей (3:8-13)
    • Збаўленне Іерусаліма (3:14-20)

Галоўная тэма Кнігі — «Дзень Гасподні», які ахопіць усіх, уключаючы абраны народ. І ўсё ж Ізраіль, ачышчаны ад сваіх беззаконняў, стане цэнтрам выратавання свету. Пазней былі дададзены некаторыя прамовы, асабліва тыя, у якіх ён намякае на вавілонскі палон, які, як вядома, адбыўся пасля смерці Сафонія.

Літаратура

  • Большой библейский словарь / Под ред. У. Элуэлла, Ф. Камфота. — СПб.: Библия для всех, — 2007. — 1504 с.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.