Кніга прарока Асіі (ספר הושע)

Ілюстрацыя да 8 раздзела кнігі Асіі
Раздзел: Кнігі Прарокаў
Мова арыгінала: старажытнаяўрэйская
Легендарны аўтар: Асія
Жанр: прароцкая кніга
Папярэдняя (Танах): Сефер Ехэзкель
Папярэдняя (праваслаўе): Кніга прарока Езекііля
Наступная: Кніга прарока Ёіля
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кні́га праро́ка Асі́і (іўр.: ספר הושע, Сефер Гашэа; лац.: Prophetia Osee; стар.-грэч.: Ὠσηέ) — 28-я кніга кананічнага Старога Запавету, пятнаццатая частка Танаху. Першая з кніг г. зв. малых прарокаў. Напісаная прарокам Асіем у Самарыі, напісанне скончана пасля 745 да н.э. Складаецца з 14 раздзелаў, апісвае падзеі 804 — 745 да н.э.

З кнігі амаль нічога не вядома пра аўтара, акрамя таго, што ён быў сынам Бееры́я. Асія прарочыў у апошнія гады існавання Паўночнага царства Ізраіля, Іўдзея ў кнізе згадана толькі ўскосна. Прарок зусім не згадвае Іерусалім, тым часам як пра найбуйнейшае пакаленне Ізраіля, Ефраімава, гаворыць 37 разоў, а пра сталіцу Ізраіля Самарыю — 6 разоў. Бог даручыў Асіі прамаўляць пра распаўсюджанае адступніцтва і разбэшчанасць у Паўночным царстве і заклікаць сваіх суграмадзян да пакаяння і вяртання да Бога.

Змест

Частка 1: Смутак Асіі з-за яго жонкі, а таксама смутак Бога з-за Ізраіля 1-3

  • Жонка і дзеці Асіі 1—2:1
  • Няверны Ізраіль 2:2—23
  • Асія здабывае сабе жонку 3

Частка 2: Бог Яхве любіць Ізраіль, але будзе яго судзіць 4—13

Эпілог: Абяцанне аднаўлення, калі народ ізраільскі ўсім сэрцам звернецца да Бога 14

Літаратура

  • Большой библейский словарь / Под ред. У. Элуэлла, Ф. Камфота. — СПб.: Библия для всех, 2007. — 1504 с.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.