Кніга Тавіта (Τωβίτ) | |
---|---|
| |
Товія і Анёл. Ілюстрацыя Гюстава Дарэ | |
Раздзел: | Гістарычныя кнігі |
Мова арыгінала: | старажытнагрэчаская |
Мясцовасць: | Асірыя |
Папярэдняя (праваслаўе): | Другая кніга Ездры |
Наступная: | Кніга Юдзіф |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кніга Тавіта (стар.-грэч.: Τωβίτ) — адна з найбольш павучальных біблейскіх кніг.
Час і месца ўзнікнення дакладна невядомыя. Першапачатковым тэкстам яе прызнаецца грэчаскі, напісаны кімсьці з 70 тлумачальнікаў Бібліі. Галоўным яе героем выступае Тавіт, які сваё дзяцінства правёў у строгім захаванні закона Майсея. У часы панавання асірыйскага цара Салманасара трапіў у палон, быў выведзены з роднага горада і паселены ў сталіцы Асірыйскага царства Ніневіі. Вылучаючыся сваёй рэлігійнай праведнасцю на радзіме, ён не адмовіўся ад засвоенага ім набожнага вобраза жыцця і ў палоне, дзе праяўляў свае дабрачыннасці да гаротных аднапляменнікаў, за што падвяргаўся праследаванням з боку асірыйскіх улад і перажыў рад цяжкіх выпрабаванняў (пазбавіўся зроку і інш.). Пададзеная ў гэтай кнізе гісторыя жыцця Тавіта вылучаецца сваёй выключнай павучальнасцю, узорам самаадданай грамадскай дзейнасці, падпарадкаванай неабмежаванай любові да гаротных і прыгнечаных сваіх суайчыннікаў, прыкладам захавання старых патрыярхальных сямейных узаемаадносін і нораваў, народных традыцый.[1]
Зноскі
- ↑ Скарына Ф. Творы:… С. 160.
Літаратура
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 160. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кніга Тавіта
- Кніга Тавіта ў рускім сінадальным перакладзе
- Кніга Тобіі ў перакладзе Біблейскага таварыства ў Рэспубліцы Беларусь