![](../I/%D0%A4%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%86%D1%8B%D1%81%D0%BA_%D0%A1%D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%8B%D0%BD%D0%B0._%D0%94%D0%B0%D1%87%D0%BA%D0%B0_%D1%84%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%BE%D0%BD%D0%B0_%D1%96_%D0%9C%D0%B0%D0%B9%D1%81%D0%B5%D0%B9._%D0%9A%D0%BD%D1%96%D0%B3%D0%B0_%D0%92%D1%8B%D1%85%D0%B0%D0%B4._%D0%9F%D1%80%D0%B0%D0%B3%D0%B0%252C_%D0%BA%D0%B0%D0%BB%D1%8F_1519.jpg.webp)
Кніга Выхад («Книги вторыи Моисеовы, зовемые Исходъ») — недатаванае пражскае выданне Скарыны, якое выйшла ў свет каля 1519 года.
Змест кнігі
На тытульным лісце кнігі пад гравюрай змешчана назва кнігі і тэкст: «Зуполне выложены на руский языкъ доктором Франъциском Скориною з Полоцька Богу въ Троици единому и пречистой матери его ко чти, и людем посполитым к науце».
У пачатку кнігі даецца «Предословие доктора Франъциска Скорины с Полоцька во книги Исход Моисеовы», у якой аналізуецца тэкст кнігі Выхада, пералічваецца Дзесяць запаведзей, якія выкладаюцца простай моваю (напрыклад, «Отца и матку чтити»), а таксама тлумачыцца змест кнігі. Пасля ідзе тэкст усіх 40 раздзелаў кнігі, а ў канцы — кароткае пасляслоўе.
Друкарскія асаблівасці выдання
![](../I/%D0%A4%D1%80%D0%B0%D0%BD%D1%86%D1%8B%D1%81%D0%BA_%D0%A1%D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%8B%D0%BD%D0%B0._%D0%97%D0%B0%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%9E%D0%BA%D0%B0_%D0%94%D0%B7%D1%96%D0%BA%D1%96%D1%8F_%D0%BB%D1%8E%D0%B4%D0%B7%D1%96._%D0%9F%D1%80%D0%B0%D0%B3%D0%B0%252C_1517-1519.jpg.webp)
Кніга выдадзена на царкоўнаславянскай мове ў беларускай рэдакцыі. Фармат выдання кнігі — у чвэрць аркуша, аб'ём — 76 аркушаў, якія сабраны ў 10 сшыткаў. Набор выкананы пражскім шрыфтам Скарыны — у 10 радкоў вышынёй 75 мм. Сігнатура адсутнічае. Фаліяцыя на верхнім баку аркуша ўверсе справа.
У мастацкай аздобе выдання выкарыстаны 6 ілюстрацый, застаўка, 43 ініцыялы. На тытульным лісце гравюра «Дачка фараона і Майсей». На 45 аркушы — гравюра «Узор ківота», на наступным — гравюра «Узор стала», на 47-м — гравюра «Узор свяцільніка». На 50-м і 52-м аркушам размешчаны адпаведна гравюры «Узор трэбніка» і «Узор рыз». На пятым аркушы даецца застаўка з выявай «диких людзей», якія апіраюцца на незапоўненыя гербавыя шчыты, а паміж імі шчыт з «зацьменнем сонца». Такая самая застаўка сустракаецца яшчэ ў 5 пражскіх выданнях Скарыны.
Захавалася 17 экзэмпляраў кнігі Выход, з іх толькі 3 поўныя.
- «Узор ківота»
- «Узор стала»
- «Узор свяцільніка»
- «Узор трэбніка»
- «Узор рыз»
Літаратура
- Францыск Скарына і яго час: Энцыкл. давед./ Беларус. Сав. Энцыклапедыя; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — 608 с.: іл. ISBN 5-85700-003-3
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кніга Выхад (Скарына)