Кнігазбор | |
---|---|
Краіна | |
Заснавана | 2006 |
Ліквідавана | 2023 |
Дырэктар | Генадзь Вінярскі[d] |
«Кнігазбор» — прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства, якое ажыццяўляе выпуск мастацкай, навукова-папулярнай, вытворча-практычнай, даведачнай літаратуры.
Гісторыя
17 сакавіка 1995 года выбітнымі беларускімі дзеячамі культуры і навукі быў заснаваны Міжнародны Фонд «Беларускі кнігазбор»[1], галоўнай мэтай якога было — збор матэрыялаў і падрыхтоўка да друку аднайменнага 200-томнага кніжнага праекта. Ідэя была распрацавана беларускім пісьменнікам і літаратуразнаўцам Кастусём Цвіркам[2]. У сувязі са змяненнямі ў заканадаўстве ў 2006 годзе грамадскія аб’яднанні больш не маглі займацца камерцыйнай дзейнасцю і Управа МГА «Белкнігазбор» прапанавала выканаўчаму дырэктару аб’яднання Вінярскаму Г. Д. зарэгістраваць самастойнае выдавецтва «Кнігазбор», якое б працягвала выдавецкую справу «Беларускага кнігазбора»[3]. У лютым 2006 ПУП «Кнігазбор» было зарэгістравана, а з мая 2006, атрымаўшы ліцэнзію, пачало самастойную выдавецкую дзейнасць.
У студзені 2021 года Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю забраў тэхніку і заблакаваў рахунак выдавецтва, аднак ужо ў чэрвені выдавецтва атрымала паведамленне пра магчымасць ізноў карыстацца банкаўскім рахункам[4].
Спецыялізацыя
Выдавецтва працягвае працу над кніжным праектам «Беларускі кнігазбор», каардынуе працу даследчыкаў і літаратараў, рыхтуе макеты для кніг праекта для далейшага іх самастойнага выдання, а таксама выдання праз іншыя выдавецтвы, у прыватнасці — «Беларуская навука».
Сумесна з партнерамі — ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і МГА «Згуртаванне Беларусаў свету „Бацькаўшчына“» рыхтуюцца да друку і выдаюцца кнігі серыі сучаснай літаратуры «Кнігарня пісьменніка», дзіцячая серыя «Каляровы ровар» і кніжная серыя беларускіх эмігрантаў-літаратараў і кніг аб беларускай дыяспары «Бібліятэка Бацькаўшчыны»[5].
Штогод у выдавецтве выходзіць каля ста найменаванняў кніг[3][6]. Сярод вядомых беларускіх аўтараў, выдаеваемых выдавецтвам: Віктар Марціновіч, Рыгор Барадулін, Віктар Казько, Уладзімір Някляеў, Алесь Пашкевіч, Барыс Пятровіч, Людміла Рублеўская, Міхась Скобла, Віктар Шалкевіч, Андрэй Хадановіч[3][7].
Кнігі выдадзеныя ў «Кнігазборы» штогод прызнаюцца найлепшымі кнігамі Беларусі ў розных намінацыях, з’яўляюцца пераможцамі літаратурных прэмій[3][8][9][10][11].
Кіраўніцтва выдавецтва
Дырэктар і заснавальнік — Генадзь Вінярскі. Галоўны рэдактар — пісьменнік, кандыдат гіст. навук Кастусь Цвірка.
Зноскі
- ↑ Дорская А.. Выдавец Генадзь Вінярскі: «Беларускі пісьменнік павінен сам займацца сваёй раскруткай» . Будзьма беларусамі! (6 ліпеня 2015). Праверана 6 лютага 2019.
- ↑ Адам Мальдзіс. Кожны том “Беларускага кнігазбору” — гэта падзея . СБ. Беларусь сегодня (17 МАЯ 2007). Праверана 6 лютага 2019.
- 1 2 3 4 Дорская А.. Беларускі пісьменнік павінен сам займацца сваёй раскруткай . Наша Ніва (7 ліпеня 2015). Праверана 6 лютага 2019.
- ↑ 146 дзён фінансавай блакады «Кнігазбор» вытрымаў . Старонка ў Facebook Генадзь Вінярскі (8 чэрвеня 2021). Праверана 18 снежня 2021.
- ↑ Алесь Аркуш. Генадзь Вінярскі: Наш аўтар нумар адзін – Віктар Марціновіч(недаступная спасылка). Беларускае Радыё Рацыя (24 красавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 3 снежня 2020. Праверана 6 лютага 2019.
- ↑ Грамадства чытаючых пенсіянераў . Новы Час (3 лютага 2012). Праверана 6 лютага 2019.
- ↑ Найлепшыя кнігі 2018-га: Някляеў, Арлоў і Бартосік . Радыё Свабода (24 снежаня 2018). Праверана 6 лютага 2019.
- ↑ Аргкамітэт Прэміі імя Ежы Гедройца абвяшчае поўны спіс намінантаў . Новы Час (14 чэрвеня 2018). Праверана 6 лютага 2019.
- ↑ Сталі вядомыя кнігі, якія намінуюцца на літпрэмію „Гліняны Вялес”(недаступная спасылка). Беларускае Радыё Рацыя. Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2020. Праверана 6 лютага 2019.
- ↑ Вынікі мінулых гадоў(недаступная спасылка). Беларускі ПЭН-цэнтр. Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2021. Праверана 6 лютага 2019.
- ↑ Найлепшыя беларускія кнігі для дзяцей і падлеткаў(недаступная спасылка). Беларускі ПЭН-цэнтр. Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2019. Праверана 6 лютага 2019.
Літаратура
- Грушэцкі, А.Л. "Беларускаму кнігазбору" - 25! // Наша слова : газ.. — Мн.: ТБМ, 25 сакавіка 2020. — В. 1476. — № 13. — С. 1.
Спасылкі
- Старонка выдавецтва «Кнігазбор» на Фэйсбуку
- Грушэцкі А.. «Беларускаму Кнігазбору» – 25! . Новы Час (17 сакавіка 2020).