Смаленскае княства — княства ў складзе Кіеўскай Русі, затым самастойнае, існавала да 1404 года, калі было ўключана ў склад Вялікага Княства Літоўскага.
Першы вядомы смаленскі князь — Станіслаў Уладзіміравіч, малодшы сын вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Святаслававіча, знаходзіўся на смаленскім княжанні пры жыцці бацькі. У 1050-я гады на смаленскім стальцы княжылі малодшыя сыны Яраслава Мудрага, у 1070-я — унук Яраслава Уладзімір Манамах. Пачынаючы з 1090-х гадоў Смаленск становіцца пастаянным месцам княжання. Аж да 1125 года (з кароткім перапынкам) ім кіруюць сыны Уладзіміра Манамаха. У 1125 годзе князем стаў унук Манамаха Расціслаў Мсціславіч. Ён і яго нашчадкі кіравалі Смаленскім княствам аж да поўнай страты княствам самастойнасці напачатку XV стагоддзя.
Ніжэй прыведзены максімальна поўны спіс князёў за ўвесь час існаванні Смаленскага княства.
Смаленск у складзе Кіеўскай Русі
Дынастыя Расціславічаў
№ | Гады княжання ў Смаленску | Партрэт | Імя | Гады жыцця | Паходжанне | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|
11 | 1127—1159 | ![]() | Расціслаў Мсціславіч | (каля 1108—1167) | сын вялікага князя кіеўскага Мсціслава Уладзіміравіча | адначасова князь наўгародскі і вялікі князь кіеўскі (1054—1055), пазней вялікі князь кіеўскі (1159—1167) |
12 | 1159—1171 | ![]() | Раман Расціславіч (першае княжанне) | (?—1180) | сын Расціслава Мсціславіча | пазней вялікі князь кіеўскі (1171—1172) |
13 | 1171—1172 | ![]() | Яраполк Раманавіч (першае княжанне) | (? — пасля 1177) | унук Расціслава Мсціславіча, сын Рамана Расціславіча | |
14 | 1172—1174 | ![]() | Раман Расціславіч (другое княжанне) | (?—1180) | сын Расціслава Мсціславіча | пазней вялікі князь кіеўскі (1174—1176) |
15 | 1174—1175 | ![]() | Яраполк Раманавіч (другое княжанне) | (? — пасля 1177) | унук Расціслава Мсціславіча, сын Рамана Расціславіча | пазней князь трыпольскі |
16 | 1175—1176 | ![]() | Мсціслаў Расціславіч Храбры | (?—1180) | сын Расціслава Мсціславіча | раней князь белгарадскі, пазней — князь наўгародскі |
17 | 1176—1180 | ![]() | Раман Расціславіч (трэцяе княжанне) | (?—1180) | сын Расціслава Мсціславіча | адначасова князь наўгародскі |
18 | 1180—1197 | ![]() | Давыд Расціславіч | (1140—1197) | сын Расціслава Мсціславіча | раней князь наўгародскі, таржокскі, віцебскі, вышгарадскі |
19 | 1197—1213/1214 | ![]() | Мсціслаў Раманавіч Стары | (?—1223) | унук Расціслава Мсціславіча, сын Рамана Расціславіча | раней князь пскоўскі, белгарадскі, пазней — вялікі князь кіеўскі (1213/1214—1223) |
20 | 1213/1214—1219 | ![]() | Уладзімір Рурыкавіч | (1187—1239) | унук Расціслава Мсціславіча, сын Рурыка Расціславіча | раней князь пераяслаўскі пазней — князь оўруцкі, вялікі князь кіеўскі (1223—1235, 1235—1239) |
21 | 1219—1230 | ![]() | Мсціслаў Давыдавіч | (1193—1230) | унук Расціслава Мсціславіча, сын Давыда Расціславіча | |
22 | 1230—1232 | ![]() | Расціслаў Мсціславіч | (? — пасля 1239) | унук Давыда Расціславіча, сын Мсціслава Давыдавіча | пазней вялікі князь кіеўскі (1239) |
23 | 1232—1238/1239 | ![]() | Святаслаў Мсціславіч | (? — ?) | унук Рамана Расціславіча, сын Мсціслава Раманавіча Старога | раней князь наўгародскі, полацкі |
24 | 1238/1239—1249 | ![]() | Усевалад Мсціславіч | (? — 1249) | унук Рамана Расціславіча, сын Мсціслава Раманавіча Старога | раней князь пскоўскі, наўгародскі |
25 | 1249—1278 | ![]() | Глеб Расціславіч | (? — 1278) | унук Мсціслава Давыдавіча, сын Расціслава Мсціславіча | |
26 | 1278—1279 | ![]() | Міхаіл Расціславіч | (? — 1279) | унук Мсціслава Давыдавіча, сын Расціслава Мсціславіча | раней князь мсціслаўскі |
27 | 1279/1280—1297 | ![]() | Фёдар Расціславіч Чорны | (1233/1240 — 1299) | унук Мсціслава Давыдавіча, сын Расціслава Мсціславіча | адначасова князь яраслаўскі, мажайскі |
28 | 1297—1313 | ![]() | Аляксандр Глебавіч | (? — 1313) | унук Расціслава Мсціславіча, сын Глеба Расціславіча | раней князь мсціслаўскі |
29 | 1313—1359 | ![]() | Іван Аляксандравіч | (? — 1359) | унук Глеба Расціславіча, сын Аляксандра Глебавіча | |
30 | 1359—1386 | ![]() | Святаслаў Іванавіч | (? — 1386) | унук Аляксандра Глебавіча, сын Івана Аляксандравіча | |
31 | 1386/1387—1392 | ![]() | Юрый Святаславіч (першае княжанне) | (? — 1407) | унук Івана Аляксандравіча, сын Святаслава Іванавіча | |
32 | 1392—1395 | ![]() | Глеб Святаславіч | (каля 1355—1399) | унук Івана Аляксандравіча, сын Святаслава Іванавіча | |
33 | 1395—1401 | ![]() | Раман Міхайлавіч Маладой | (?—1401) | з чарнігаўскіх князёў, пляменнік Івана Аляксандравіча | раней князь бранскі і чарнігаўскі; пасаджаны ў Смаленск вялікім князем літоўскім Вітаўтам у якасці намесніка |
34 | 1401—1404 | ![]() | Юрый Святаславіч (другое княжанне) | (? — 1407) | унук Івана Аляксандравіча, сын Святаслава Іванавіча |
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ У В. М. Тацішчава згадваецца таксама Глеб Уладзіміравіч, які трымаў Смаленскую зямлю з 1113 года сумесна з братам Вячаславам, а ў 1118 годзе стаў пераяслаўскім князем. Існаванне князя Глеба прызнаецца не ўсімі гісторыкамі.
Літаратура
- Кузьмин А. В. Князья Можайска и судьба их владений в XIII—XIV в.: Из истории Смоленской земли // Древняя Русь. Вопросы медиевистики. — 2004. — № 4 (18).
- Веселовский С. Б. Всеволожи-Заболотские // Веселовский С. Б. Исследования по истории класса служилых землевладельцев. — М., 1969. — С. 331—358.
- Веселовский С. Б. Смоленские князья [Фоминские, Полевы, Еропкины, Порховские] // Веселовский С. Б. Исследования по истории класса служилых землевладельцев. — М., 1969. — С. 359—373.
- Веселовский С. Б. Монастыревы // Веселовский С. Б. Исследования по истории класса служилых землевладельцев. — М., 1969. — С. 374—396.
- Любимов С. В. Жижемские // Любимов С. В. Опыт исторических родословий: Гундоровы, Жижемские, Несвицкие, Сибирские, Зотовы и Остерманы. — Пг., 1915. — С. 14—34. (Присутствуют ошибки и сбои в поколениях).
- Рапов О. М. Княжеские владения на Руси в X — первой половине XIII в. — М., 1977.