Князь Ігар | |
---|---|
Кампазітар | |
Лібрэтыст | Аляксандр Парфіравіч Барадзін і Уладзімір Васілевіч Стасаў |
Мова лібрэта | руская[1] |
Крыніца сюжэту | Слова пра паход Ігараў |
Дзеяў | 4 |
Першая пастаноўка | 23 кастрычніка (4 лістапада) 1890 і 1890[1] |
Месца першай пастаноўкі | Марыінскі тэатр |
Працягласць (прыбл.) |
3 гадзіна |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Князь Ігар (руск.: Князь Игорь) — опера рускага кампазітара А. П. Барадзіна ў чатырох дзеях з пралогам.
Крыніцай для лібрэта, напісанага самім аўтарам пры ўдзеле У. В. Стасава, паслужыў помнік старажытнарускай літаратуры «Слова пра паход Ігараў», які распавядае пра няўдалы паход князя Ігара супраць полаўцаў.
Прэм'ера оперы адбылася 22 кастрычніка 1890 года ў пецярбургскім Марыінскім тэатры.
Гісторыя стварэння
18 красавіка 1869 года на музычным вечары ў Л. І. Шастаковай У. В. Стасаў прапанаваў кампазітару ў якасці опернага сюжэту «Слова пра паход Ігараў». А. П. Барадзін з цікавасцю ўзяўся за працу, пабываў у ваколіцах Пуціўля, вывучаў гістарычныя і музычныя крыніцы, звязаныя з апісваным часам.
Опера пісалася на працягу 18 гадоў, але ў 1887 годзе кампазітар памёр, і опера засталася няскончанай. Па запісах А. П. Барадзіна працу завяршылі Аляксандр Канстанцінавіч Глазуноў і Мікалай Андрэевіч Рымскі-Корсакаў. Лічыцца, што Глазуноў па памяці аднавіў уверцюру, якую чуў ў аўтарскім выкананні на фартэпіяна (сам ён абверг гэтую легенду на старонках Рускай музычнай газеты)[2]. Ён таксама амаль цалкам злажыў і аркестраванае трэцяе дзеянне. М. А. Рымскі-Корсакаў аркестраваў пралог, першае, другое і чацвёртае дзеянні і палавецкі марш.
Зноскі
Літаратура
- Г. Л. Головинский «Князь Игорь» А. Бородина. — М.: Государственное музыкальное издательство, 1962. — 85 с.
- В. Коршиков Хотите, я научу вас любить оперу. О музыке и не только. — М., ЯТЬ, 2007. — 246 с.