Князь-возера | |
---|---|
Жанр | балет |
Заснаваны на | лібрэта М. М. Клімковіч |
Кампазітар | В. А. Залатароў |
Рэжысёр | Б. Мардвінаў |
Харэограф | К. А. Мулер |
Акцёры |
С. У. Дрэчын А. В. Нікалаева |
Краіна | БССР |
Год | 1949 |
«Князь-возера» — балет у 4 актах 7 карцінах[1] кампазітара Васіля Залатарова, пастаўлены Канстанцінам Мулерам у 1949 годзе[2]. Дырыжор — Ілья Гітгарц, Б. Мардвінаў.
Сюжэт
Лібрэта спектакля напісаў М. М. Клімковіч у сааўтарстве з В. Вайноненам[3] на матэрыяле беларускага музычнага фальклору[2]. У аснове сюжэна была пакладзена адна з старажытных палескіх легенд[4] аб возеры — грозным помсніку за крыўды і здзекі феадалаў над простым народам. Возера з’яўлялася нейкім сімвалам тых сіл прыроды, што дапамагаюць двум закаханым — Васілю і Надзейцы — перамагчы жорсткага «чорнага князя», які гіне разам са сваім замкам і ўсёй баявой дружынай у водах возера, якое выйшла з берагоў[2].
Харэаграфія
Балетмайстар удала знайшоў рашэнне масавых, ансамблевых і сольных танцаў, узбагаціў танцавальную лексіку фальклорнымі элементамі[5]. У балеце пастаўлены беларускія народныя танцы «Крыжачок» і «Лявоніха»[6][7].
Спецыяльна для спектаклю К. Мулерам быў пастаўлены сцэнічны танец «Вяночак», у якім адлюстраваліся тыповыя рысы дзявочых карагодаў. Пазней гэты танец увайшоў у рэпертуар многіх дзяржаўных і самадзейных мастацкіх калектываў[8].
Акцёры
- Васіль — С. У. Дрэчын (першы выканаўца)[2], В. П. Міронаў[9], М. К. Шэхаў[10]
- Надзейка — А. В. Нікалаева (першая выканаўца)[2], Л. М. Ражанава[11]
- Князь — С. У. Дрэчын, С. А. Паўлаў[2]
- Хмара — І. М. Дароніна[12]
Уплыў на культуру
На музыку «Князь-возера» пазней былі пастаўлены яшчэ два балетных спектакля: «Аповесць пра каханне» (1953) і «Палымяныя сэрцы» (1955)[2].
Узнагароды
Група стваральнікаў і ўдзельнікаў спектакля (кампазітар В. А. Залатароў, балетмайстар К. А. Мулер, мастак С. П. Нікалаеў, акцёры С. У. Дрэчын і А. В. Нікалаева) былі ў 1950 г. удастоены звання лаўрэатаў Сталінскай прэміі[13].
Зноскі
- ↑ КНЯЗЬ-ОЗЕРО (руск.)
- 1 2 3 4 5 6 7 ПИОНЕР БЕЛОРУССКОГО БАЛЕТА(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ Юбілей(недаступная спасылка)
- ↑ Тэкст легенды(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2012. Праверана 11 чэрвеня 2012.
- ↑ История Национального академического Большого театра оперы и балета Республики Беларусь (руск.)
- ↑ Алексютович Л. К. Белорусские народные танцы, хороводы, игры. Под ред. М. Я. Гринблата. Мн., «Вышейш. школа», 1978. 528 с. с ил.
- ↑ Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 575 с.: іл. ISBN 5-85700-014-9. (бел.)
- ↑ «ВЯНОЧАК»
- ↑ Валерий Миронов: полвека на балетной сцене(недаступная спасылка) (руск.)
- ↑ БЭ ў 18 т. Т. 18. Кн. І. Мн., 2004.
- ↑ РЯЖЕНОВА Лидия Михайловна (руск.)
- ↑ Ірына Міхайлаўна Дароніна // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2002. — Т. 1. — 565 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0255-5.
- ↑ Настаўнік і творца(недаступная спасылка)