Камуна
| ||||||||||||||||||||||||||
Клішы-ла-Гарэн (фр.: Clichy-la-Garenne) — камуна ў французскім дэпартаменце О-дэ-Сен, размешчаная непасрэдна на паўночны захад ад Парыжа (6,4 км ад Луўра). Насельніцтва — 61 070 жыхароў (2017). На поўнач ад Клішы размешчаны Аньер-сюр-Сен, на ўсход — Сент-Уэн, на поўдзень — XVII акруга Парыжа, на захад — Левалуа-Перэ.
Паўночна-заходняя мяжа Клішы праходзіць па Сене, паўднёва-ўсходняя — па аўтастрадзе Перыферык, паўднёва-заходняя — па чыгуначнай лініі Парыж — Каломб, якая аддзяляе Клішы ад Левалуа-Перэ. Ва ўсходняй частцы горада раскінуўся вялікі парк Ражэра Саленьро, у заходняй частцы — Парк імпрэсіяністаў, у паўднёвай частцы — маленькі парк Марселя Біка.
Зноскі
- ↑ French National Directory of Representatives Праверана 15 сакавіка 2019.
- ↑ база даных аб французскіх камунах — Institut national de l'information géographique et forestière. Праверана 26 кастрычніка 2015.
- ↑ Sandre
- ↑ Populations légales 2021 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2023.
- ↑ Base officielle des codes postaux — La Poste, 2018.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.