Клістрон — электравакуумны прыбор, у якім пераўтварэнне пастаяннага патоку электронаў у пераменны адбываецца шляхам мадуляцыі хуткасцяў электронаў электрычным полем ЗВЧ (пры пралёце іх скрозь зазор аб'ёмнага рэзанатара) і наступнай групоўкі электронаў у згусткі (з-за рознасці іх хуткасцяў) у прасторы дрэйфу, вольным ад ЗВЧ поля.
Класіфікацыя
Клістроны падпадзяляюцца на 2 класа: пралётныя і адбівальныя.
У пралётным клістроне электроны паслядоўна пралятаюць скрозь зазоры аб'ёмных рэзанатараў. У найпростым выпадку рэзанатараў 2: ўваходны і выхадны. Наступным развіццём пралётных клістронаў з'яўляюцца каскадныя шматрэзанатарныя клістроны, якія маюць адзін або некалькі прамежкавых рэзанатараў, размешчаных паміж уваходным і выходным рэзанатарамі.
У адбівальным клістроне выкарыстоўваецца адзін рэзанатар, праз які электронны паток праходзіць двойчы, адлюстроўваючыся ад спецыяльнага электрода — адбівальніка.
Гл. таксама
- Прылада звышвысокай частаты
- Магнетрон
- Аптычны клістрон
Літаратура
- Клістрон // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — С. 345—346.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Клістрон
- Клистрон (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі