Клён палявы | |||||||||||||||||||
Агульны выгляд расліны. Вайнсберг, Германія. | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Acer campestre L. | |||||||||||||||||||
|
Клён палявы[4], Клянец[5][6] (Acer campestre) — від дрэў роду клён (Acer) сямейства сапіндавыя (Sapindaceae).
Батанічнае апісанне
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796 |
Лістападнае дрэва вышынёй да 15 м (на Каўказе да 25 м) з густой шарападобнай кронай. Ствол прамы або злёгку выгнуты, да 60 см у дыяметры, пакрыты тонкай, буравата-шэрай карой з падоўжнымі расколінамі. Маладыя дрэвы жаўтлява-бурыя, тонкія, часам крылатыя ад коркавых нарастаў.
Пупышкі яйкападобныя, да 5 мм даўжыні, з 6-9 аліўкава-бурымі лускавінкамі.
Лісце супраціўнае, звычайна пяцілопасцевае, рэдка трохпальцавалопасцевае, шчыльнае, на хвастку даўжынёй 5-13 см. Лопасці тупыя, суцэльныя або з нешматлікімі прытупленым зубцамі. Памеры ліставой пласціны: 4-17 см у даўжыню і 4,5-10 см у шырыню. Верхні бок лісцінкі цёмна-зялёны або светла-зялёны, злёгку бліскучы, а ніжні больш светлы, светла-зялёны. Восенню (у кастрычніку) лісце набывае залаціста-жоўтую афарбоўку.
Суквецці — канцавінавыя 15 −20-кветкавыя прамастойныя шчыткападобныя мяцёлкі каля 3,5 см у дыяметры, з адтапыранымі — валасістай воссю і кветаножкамі.
Плод — крылатка 2-3,5 см даўжыні і каля 1 см шырыні, з гарызантальна распасцёртымі крыламі, часам серпападобна выгнутая.
Маса 1000 зярнят 47-80 г.
Цвіце на працягу 10-15 дзён у красавіку-маі пасля распускання лісця; плады ў верасні — кастрычніку.
Класіфікацыя
Сінонімы
Сінонімы навуковай назвы[7]:
- Acer affine Opiz
- Acer affine Hoffmanns. ex Walp.
- Acer bedoi Borbás
- Acer collinum Ten.
- Acer collinum Dalla Torre & Sarnth.
- Acer eriocarpon Opiz
- Acer erythrocarpum Opiz ex Rouy & Fouc.
- Acer haplolobum Borbás
- Acer heterolobum Opiz
- Acer heterotomum Borbás
- Acer macrocarpon Opiz
- Acer marucum Walp.
- Acer microcarpon Masson ex Opiz
- Acer microphyllum Opiz
- Acer molle Opiz
- Acer orthopteron Masson ex Opiz
- Acer palmatisectum Ortmann ex Celak.
- Acer polycarpon Opiz
- Acer praecox Opiz
- Acer quinquelobatum J.Wagner ex Opiz
- Acer robustum Opiz
- Acer suberosum Dumort.
- Acer sylvestre Wender.
- Acer tauricum Dippel
- Acer tauschianum Opiz
- Acer tomentosum Kit.
- Acer trilobum Gilib.
Таксанамія
Від Клён палявы ўваходзіць у род Клён (Acer) сямейства Сапіндавыя (Sapindaceae).
яшчэ 8 сямействаў (па Сістэме APG II) |
яшчэ больш 100 відаў | ||||||||||||
парадак Сапіндакветныя | род Клён | ||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Сапіндавыя | від Клён палявы | |||||||||||
яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін (па Сістэме APG II) |
яшчэ 140—150 родаў | ||||||||||||
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Сістэматычнае становішча роду дадзена згодна з GRIN.
- ↑ Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. ,. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 7. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- ↑ The Plant List: Acer campestre Архівавана 27 чэрвеня 2013. (англ.)
Спасылкі
- Клён полевой: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)