Кляшчэльскі раён
Краіна
Статус Раён
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Кляшчэле
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940
Дата скасавання 15 жніўня 1945

Кляшчэ́льскі раё́н — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Брэсцкай вобласці ў 19401944 гадах.

Утвораны 15 студзеня 1940 года. Цэнтр раёна — г. п. Кляшчэле. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 10 сельсаветаў: Амелянецкі, Бушміцкі, Ваўковіцкі, Войнаўскі, Паканеўскі, Рагацкі, Снежкаўскі, Ставішчанскі, Сухавольцаўскі, Чаромхаўскі. 15 жніўня 1945 года скасаваны. Амелянецкі, Бушміцкі і Ваўковіцкі сельсаветы перададзены ў склад Высокаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР, астатняя тэрыторыя — ПНР.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: Справочник: в 2 т. – Мн., 1985 – 1987.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.