Кляшчовы энцэфаліт
Клешч - пераношчык энцэфаліту. Dermacentor silvarum, самец.
Клешч - пераношчык энцэфаліту. Dermacentor silvarum, самец.
МКХ-10 A84.
МКБ-10-КМ A84.1, A84.9, A84.8 і A84.0
МКХ-9 063
МКБ-9-КМ 063.2[1][2]
МКЗ-А 23456789
DiseasesDB 29274
MeSH D004675
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кляшчовы энцэфалі́т — цяжкая прыродна-ачаговая трансмісійная вірусная інфекцыя чалавека, якая часта прыводзіць да развіцця вялых паралічаў мышцаў ніжніх канечнасцей, плечавога пояса.

Узбуджальнік адносіцца да сямейства флавівірусаў, антыгенны комплекс кляшчовага энцэфаліту. Заражэнне чалавека адбываецца пры ўкусе інфіцыраваных кляшчоў. Інкубацыйны перыяд 4-7 дзён. Хвароба пачынаецца і працякае востра. Пры ўсходняй форме лятальнасць дасягае 20 %. Пасля перанясення хваробы развіваецца працяглы імунітэт. У прыродных ачагах праводзяць вакцынацыю насельніцтва. Вірус выдзяляюць з крыві, ліквару, мачы заражэннем культур клетак. Для сералагічнай дыягностыкі выкарыстоўваюць РЗК, РТГА, РН, РІФ.

Зноскі

  1. Disease Ontology — 2016. Праверана 28 жніўня 2019.
  2. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.

Літаратура

  • Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі / Уклад. А. Красільнікаў, Л. Цітоў, Н. Казак. — Мн.: Вышэйшая школа, 1995. — ISBN 985-06-0048-9
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.