Кляцішынскае балота — балота на паўднёвым захадзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці, у вадазборы рэк Талька і Цітаўка. Нізіннага (78 %), пераходнага (14 %) і вярховага тыпу. Плошча 5,4 тыс.га, у межах прамысловага пакладу 4 тыс.га. Глыбіня торфу да 7,5 м, сярэдняя 2,3 м. Асушаная частка балота выкарыстоўваецца пад ворыва і сенажаць. На плошчы 2 тыс.га лес з хвоі і бярозы, асушаны рэдкай сеткай каналаў.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.