Клэпарыў | |
---|---|
Клепарів | |
49°51′01″ пн. ш. 24°00′39″ у. д. | |
Краіна | |
Горад | Львоў |
Адміністрацыйны раён горада |
Шаўчэнкіўскі раён, Залізнычны раён |
Першае згадванне | ХІІІ ст. |
Дата заснавання | 1419 |
Ранейшы статус | сяло |
Год уключэння ў межы горада | 1930 г. |
Клэпарыў[1] (укр.: Клепа́рів) — мясцовасць у Шаўчэнкаўскім і Залізнычным раёнах Львова. Размешчана паміж вуліцамі Шаўчэнкі (з ніжняй Гарадоцкай), Джэрэльнай і Ерашэнкі. Цэнтральнай воссю раёна з’яўляецца вул. Клэпарыўская.
Гісторыя
Клэпарыў вядомы яшчэ з XIII ст., калі кароль Данііл будаваў вакол Львова ўмацаванні для абароны ад татараў.
У пачатку XV ст. мяшчанін Андрэй Клёпер з вядомай львоўскай сям’і будаўнікоў, што будавала вакол Львова сцены, набыў 12 палёў гэтых зямель. У 1419 г. ён пабудаваў тут маёнтак Клёпэргоф (што пасля трансфармавалася ў «Клэпарыў»). У «Польскім геаграфічным слоўніку» сцвярджалася аб заснаванні вёскі ў 1430 г.
У 1535-1560-х гг. горад выкупіў гэты багаты асабняк з прыгожымі землямі, сажалкамі і вінаграднікамі (у даўнія часы Клэпарыў славіўся вырошчваннем вінаграду і адбельваннем палатна). Жыхары Клэпарава займаліся агародніцтвам і садаўніцтвам. Далёка за межамі Львова былі вядомыя мясцовыя чарэхі (гібрыд вішні і чарэшні, рос толькі ў Львове).
У XIX ст. тут (у паўночнай частцы Клэпарава) пабудавалі чыгунку. У 1908 г. па вул. Шаўчэнкі быў пракладзены электрычны трамвай (цяпер № 7). Раён увайшоў у межы горада 11 красавіка 1930 г.
Аб’екты
- Львоўскі ўніверсітэт бяспекі жыццядзейнасці
- Кракаўскі рынак
- Яніўскія могілкі
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»