Клу́мба (ад англ.: clump — група дрэў, кустоў) — від кветніка, які прыўзняты на 10—15 см над узроўнем глебы (дарожак, газонаў). Часцей сіметрычны ў плане (круг, квадрат, авал). Для стварэння клумбаў выкарыстоўваюць адна-, двух- і шматгадовыя кветкава-дэкаратыўныя расліны, газонныя травы. Расліны падбіраюць для забеспячэння бесперапыннага цвіцення на працягу вегетацыйнага перыяду. Клумбы ўпрыгожваюць скульптурамі, дэкаратыўнымі вазамі, фантанамі, вечназялёнымі кадушачнымі раслінамі.
Літаратура
- Клумба // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Клумба
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.