Клубнецыбуліна

Клубнецыбуліна — відазменены падземны парастак, падобны выглядам да цыбуліны, а будовай — да клубеню; орган вегетатыўнага размнажэння. Звонку ўкрыта плевачным лісцем, у мясістай сцябловай частцы назапашваюцца пажыўныя рэчывы. Характэрна для відаў крокусу, пазнацвету, шпажніку.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.