Клод Валуа
Нараджэнне 12 лістапада 1547
Смерць 21 лютага 1575 (27 гадоў)
Род Латарынгскі дом
Імя пры нараджэнні фр.: Claude de Valois
Бацька Генрых II Валуа
Маці Кацярына Медычы
Муж Карл III, герцаг Латарынгіі[1][2]
Дзеці Генрых II[1], Крысціна Латарынгская[1], Франц II[1], Кацярына Ларэнская[d][1], Лізавета Ларэнская[d][1][3], Карл Латарынгскі[d][1], Антуанета Латарынгская[d][1][3], Claude de Lorraine[d][3] і Anne de Lorraine[d][3]
Дзейнасць арыстакратка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клод Валуа, ці Клод Французская (фр.: Claude Valois; 12 лістапада 1547, Фантэнбло — 21 лютага 1575, Нансі) — другая дачка Генрыха II і Кацярыны Медычы.

Клод выхоўвалася разам з Елізаветай Французскай і Марыяй Сцюарт. У 11-гадовым узросце была выдадзена замуж за Карла III, герцага Латарынгскага. Гэта сціплая, кульгавая, гарбатая прынцэса была любімай дачкой Кацярыны Медычы. Яна часта пакідала Нансі, сталіцу Латарынгіі, каб пажыць побач са сваёй маці пры французскім двары.

Нашчадства

Выйшла замуж у 11 гадоў, а ў 27 гадоў Клод памерла пры родах. У яе было дзевяць дзяцей.

  • Генрых II (1563 † 1624), герцаг Латарынгіі і дэ Бар
  • Крысціна (1565 † 1637), у 1587 выйшла замуж за Фердынанда I Медычы, вялікага герцага Тасканы (1549 † 1609)
  • Карл (1567 † 1607), кардынал Латарынгскі, біскуп Меца (1578—1607), потым Страсбурга (1604—1607)
  • Антуанэта (1568 † 1610), у 1599 выйшла замуж за Іагана-Вільгельма (1562 † 1609), герцага Юліха і Берга
  • Ганна (1569 † 1676)
  • Францыск II (1572 † 1632), герцаг Латарынгіі і дэ Бар
  • Кацярына (1573 † 1648), ігумення абацтва Рэмірмон
  • Елізавета (1575 † 1636), у 1599 выйшла замуж за Максіміліяна I (1573 † 1651), курфюрста Баварыі
  • Клод (1575 † 1576)

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 http://genealogy.euweb.cz/lorraine/lorraine4.html Праверана 20 студзеня 2016.
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. 1 2 3 4 Lundy D. R. The Peerage
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.