Клецкі раённы выканаўчы камітэт
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Клецкі раён
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Мінскі абласны выканаўчы камітэт
Штаб-кватэра 222531, Мінская вобласць, г. Клецк, пл. Маякоўскага, 10
Старшыня Анатоль Міхайлавіч Ладыга

Клецкі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Клецкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Мінскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Клецкаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры горада Клецка, у будынку на пл. Маякоўскага, 10, пабудаваным у 1972 годзе.

Структура

  • Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
  • Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання;
  • Упраўленне справамі;
  • Упраўленне эканомікі, гандлю і паслуг;
  • Упраўленне адукацыі;
  • Аддзел спорту і турызму;
  • Юрыдычны аддзел;
  • Сектар па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
  • Аддзел архітэктуры і будаўніцтва;
  • Упраўленне землеўпарадкавання;
  • Аддзел ідэалагічнай працы і па справах моладзі;
  • Аддзел культуры;
  • Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
  • Аддзел арганізацыйна-кадравай працы;
  • Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану;
  • Аддзяленне бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці;
  • Фінансавы аддзел;
  • Аддзел унутраных спраў.

Старшыні

  • 1945 — Мікалай Гаўрылавіч Бураноўскі
  • 1945—1948 — Пётр Гаўрылавіч Красько
  • 1948—1950 — Навум Гаўрылавіч Кавалёў
  • 1950—1960 — Пётр Рыгоравіч Зяновіч
  • 1960—1963 — Канстанцін Мікалаевіч Дубоўскі
  • 1966—1970 — Яўген Гаўрылавіч Валністы
  • 1970—1973 — Васіль Ульянавіч Бараўнёў
  • 1973—1975 — Антон Антонавіч Анісімаў
  • 1975—1979 — Віктар Міхайлавіч Кавалькоў
  • 1979—1983 — Георгій Іванавіч Траян
  • 1983—1987 — Мікалай Юльянавіч Бурак
  • 1987—1998 — Анатоль Мікалаевіч Рубанік
  • 1998—2003 — Васіль Феліксавіч Кішко
  • 2003—2012 — Анатоль Сцяпанавіч Бойка
  • 2012—2018 — Генадзь Міхайлавіч Салавей
  • 2018—2019 — Аляксандр Зіноўевіч Ломскі
  • з 15 студзеня 2019 — Анатоль Міхайлавіч Ладыга

Зноскі

Спасылкі

  • kletsk.gov.by — афіцыйны сайт Клецкага раённага выканаўчага камітэта
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.