Паталагічная цяга да крадзяжу (клептаманія) | |
---|---|
МКХ-10 | F63.2 |
МКБ-10-КМ | F63.2 |
МКХ-9 | 312.2 |
МКБ-9-КМ | 312.32[1][2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Клептаманія (ад стар.-грэч.: κλέπτειν — красці, і μανία — манія) — хваравітая цяга да крадзяжу без матэрыяльнай выгады і патрэбы. У сістэме кадавання хвароб МКХ-10 мае код F63.2.
Гісторыя
Клептаманія была ўпершыню апісана ў 1816 годзе ва Францыі як манаманія. У той час французская псіхіятрычная школа актыўна развівала вучэнне аб так званых манаманіях — тады дапускалі, што душэўная хвароба можа заключацца ў хваравітых схільнасцях, напрыклад, да забойства, самагубства, падпальванняў і г. д., без іншых з’яў вар’яцтва. Ажно да XX стагоддзя клептаманія звязвалася з істэрыяй, прыдуркаватасцю, арганічнымі паразамі галаўнога мозгу і менструальнымі парушэннямі ў жанчын. У цяперашні час клептаманію адносяць да парушэнняў кантролю над пабуджэннямі[3].
Зноскі
- ↑ Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
- ↑ Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 3 жніўня 2018.
- ↑ Shulman, Terrence Daryl (2004). Something for Nothing: Shoplifting Addiction & Recovery. Haverford, PA: Infinity Publishing. ISBN 0741417790.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 330. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.