Архібіскуп Клаўдзіа Гуджэроці | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Claudio Gugerotti | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Царква | Каталіцкая царква | ||||||
Папярэднік | Архібіскуп Марцін Відавіч | ||||||
Пераемнік | Габар Пінтэр | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Петэр Штэфан Цыбрыген | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ганс Швемер | ||||||
|
|||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, дыпламат, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне |
7 кастрычніка 1955 (68 гадоў) |
||||||
Прыняцце свяшчэннага сану | 29 мая 1982 | ||||||
Епіскапская хіратонія | 6 студзеня 2002 | ||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яго Эксцэленцыя Кла́ўдзіа Гуджэро́ці (7 кастрычніка 1955, Верона, Італія) — рымска-каталіцкі тытулярны архібіскуп Равела, дыпламат.
Біяграфія
Cкончыў факультэт усходніх моў і літаратуры пры Венецыянскім дзяржаўным універсітэце «Cà Foscari», атрымаў вучоную ступень магістра навукі святой літургіі пры Папскім літургічным інстытуце Св. Ансельма ў Рыме.
Святарскае пасвячэнне атрымаў 29 мая 1982.
Выкладаў у Тэалагічным каледжы Святога Зянона, Інстытуце экуменічных студый «Сан-Бернардзіна», універсітэтах Венецыі, Падуі і Рыма, Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта і Папскага ўсходняга інстытута. Аўтар некалькіх кніг і даследаванняў па ўсходняй хрысціянскай традыцыі, асабліва армянскай, і літургіі.
У 1985 паступіў на служэнне ў Ватыкан у Кангрэгацыю па справах усходніх цэркваў, быў сакратаром кардынала Акіле Сільвестрыні.
7 снежня 2001 прызначаны Апостальскім нунцыем (паслом Ватыкана) у Арменіі і Грузіі, узведзены ў званне тытулярнага біскупа Равела. 13 снежня 2001 прызначаны Апостальскім нунцыем у Азербайджане.
Біскупская хіратонія адбылася 6 студзеня 2002 ў Саборы Святога Пятра ў Ватыкане. Галоўным кансекратарам быў Папа Ян Павел II.
15 ліпеня 2011 прызначаны Апостальскім нунцыем у Беларусі. 31 жніўня 2014 года, падчас святкаванняў 100-годдзя нараджэння біскупа Часлава Сіповіча, у Друі Апостальскі Нунцый упершыню прамаўляў па-беларуску, а таксама прасіў прабачэння за тое, што Касцёл не заўсёды паважаў і шанаваў беларускую мову і народ[1].
1 лістапада 2014 года, ва ўрачыстасць Усіх Святых, архібіскуп наведаў мемарыяльны комплекс «Трасцянец» і ўрочышча Курапаты, дзе ўсклаў вянкі і памаліўся аб супакоі душаў ахвяр[2]. 13 лістапада 2015 года прызначаны Апостальскім Нунцыем ва Украіне[3]. Развітальная служба з удзелам К. Гуджэроці адбылася 12 снежня 2015 года[4].
15 снежня 2015 ён прыбыў як Апостальскі нунцый ва Украіну[5]. У ліпені 2020 года прызначаны Апостальскім нункцыем у Вялікабрытаніі[6]. У лістападзе 2022 года прызначаны прэфектам Дыкастэрыі па справах Усходніх Касцёлаў[7].
Узнагароды
- Ордэн Гонару, Грузія
- Медаль Маўсеса Харэнаці (Арменія)
- Ордэн Святога Нерсеса Міласцівага (Армянская апостальская царква)
- Залаты медаль Святога Варфаламея (Руская праваслаўная царква)
Зноскі
- ↑ Гамілія Апостальскага Нунцыя на Імшы ў Друі ў межах святкаванняў 100-годдзя нараджэння біскупа Чэслава Сіповіча
- ↑ Апостальскі нунцый памаліўся сёння ў Курапатах
- ↑ Арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці і Беларусь — чатыры гады жыцця ў духу Любові
- ↑ Тадэвуш Кандрусевіч: з Божым нараджэннем і шчаслівага 2016 году — Году Міласэрнасці
- ↑ Апостальскі Нунцый арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці распачаў служэнне ва Украіне
- ↑ nn.by
- ↑ catholic.by
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Клаўдзіа Гуджэроці
- Archbishop Claudio Gugerotti (англ.)
- Claudio Gugerotti
- Архібіскуп Гуджэроці: абяцаю ўсім беларусам слухаць і любіць іх(недаступная спасылка)
- Апостальскі Нунцый у Беларусі архібіскуп Клаўдзіа Гуджэроці
- Ватыкан прызначыў новага прадстаўніка ў Беларусі