Класічная філалогія — комплекс навук пра старажытную Грэцыю і Рым. Непасрэдны прадмет вывучэння класічнай філалогіі — класічныя мовы, старажытнагрэчаская і лацінская, а таксама ўсё, што на іх напісана: сачыненні старажытных паэтаў, пісьменнікаў, філосафаў, гісторыкаў, юрыстаў, палітыкаў, вучоных і г.д. Класічная філалогія — не проста адна з філалагічных дысцыплін; яна працягвае традыцыі антычнай вучонасці, злучаючы дасягненні апошняй з найноўшымі філалагічнымі метадамі.
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
- Классическая филология // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.