Класічная гітара | |
---|---|
Класіфікацыя |
|
Дыяпазон |
строй адкрытых струн (па напісанні), верхняя мяжа па сапраўдным гучанні |
Роднасныя інструменты | Сямейства гітар, Лютня |
Музыканты | Спіс класічных гітарыстаў |
Класічная гітара на вікісховішчы |
Класічная (іспанская) гітара — гэта 6-струнны шчыпковы музычны інструмент з сямейства гітар.
Класічная гітара мае шэраг асаблівасцяў:
- Настройка вядзецца ў асноўным па квартах.
- Гэта акустычны інструмент. Гук узмацняецца выключна драўняным корпусам гітары.
- Найбольш распаўсюджаныя пароды драўніны для вырабу корпуса класічнай гітары: палісандр альбо чырвонае дрэва для задняй дэкі і абячайкі, елка альбо кедр для верхняй дэкі. Грыф можа быць выраблены з кедру альбо чырвонага дрэва.
- Класічная гітара мае шэсць струн. Некаторыя класічныя гітары могуць мець восем і больш струн для пашырэння дыяпазону, што дазваляе перакладаць на гітару п’есы, напісаныя для іншых інструментаў.
- Струны вырабляюцца з нейлону, у адрозненне ад стальных струн на іншых відах гітар. Такія струны маюць слабейшае нацяжэнне (раней струны для класічнай гітары выраблялі з авечых кішак). Тры «ніжнія» (якія маюць больш нізкі тон гучання, але размешчаныя вышэй) струны — «басовыя» — абмотваюць пасрэбраным нікелевым альбо медным дротам.
- Слабейшае нацяжэнне дазваляе рабіць корпус больш лёгкім, рэзаніруючым, што дазваляе атрымліваць больш насычаны тон гучання, а таксама вырабляць грыф з суцэльнага дрэва, без стальнога нацяжніка - анкернага стрыжня - унутры.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Класічная гітара
- Ілюстраваны энцыклапедычны слоўнік класічных гітарыстаў
- Гісторыя гітары ў асобах
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.