Клайд
Мост Кінгстан на рацэ Клайд у цэнтральным Глазга
Мост Кінгстан на рацэ Клайд у цэнтральным Глазга
Характарыстыка
Даўжыня 176 км
Басейн 4 100 км²
Расход вады 70 м³/с
Вадацёк
Выток  
  Каардынаты 55°24′23″ пн. ш. 3°39′08″ з. д.
Вусце Ферт-оф-Клайд[1]
  Каардынаты 55°57′30″ пн. ш. 4°42′30″ з. д.
Размяшчэнне
Водная сістэма Ірландскае мора  Атлантычны акіян

Краіна
Рэгіён Шатландыя
physical
Клайд
Клайд
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клайд (англ.: Clyde, шатл. гэл.: Cluaidh) — восьмая па велічыні рака ў Вялікабрытаніі і трэцяя ў Шатландыі, размешчана на поўдні Шатландыі.

Даўжыня 176 км (з эстуарыем 208 км), плошча басейна 4,1 тыс. км². Бярэ пачатак на паўночных схілах Паўднёва-Шатландскага ўзвышша, у вярхоўях цячэ па нізкагор’ях, а затым па пагорыстай раўніне, утвараючы вышэй за горад Ланарк парогі. Упадае ў заліў Ферт-оф-Клайд. Сярэдні расход вады ў вусці каля 70 м³/с. Увосень і ўзімку паўнаводная. На рацэ Клайд стаіць адзін з найбуйнейшых гарадоў Вялікабрытаніі — Глазга, да якога падымаюцца марскія судны, вышэй (да парогаў) — рачное суднаходства, на парогах размешчана ГЭС. Рака Клайд таксама злучана каналамі з Паўночным морам. У часы Брытанскай імперыі адыгрывала значную ролю ў суднабудаванні і гандлі.

Турызм

На рацэ Клайд шырока распаўсюджана рыбалка. Сезон рыбнай лоўлі заканадаўча ўсталяваны з 15 сакавіка па 30 верасня. Рака асабліва прыцягвае аматараў стронгі, якая водзіцца тут у вялікай колькасці.

Літаратура

Спасылкі

  1. https://maps.nls.uk/geo/explore/#zoom=12&lat=55.95131&lon=-4.69276&layers=6&b=1&marker=55.937857,-4.672852
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.