![]() Клавс Чаварс | ||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | ||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
11 лютага 1996 (28 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | ||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 205 см | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | цэнтравы | |||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
![]() |
Клавс Чаварс (лат.: Klāvs Čavars) (нар. 11 лютага 1996, г. Вэнтспілс, Латвія) — латвійскі баскетбаліст, цэнтравы .
Кар’ера
![](../I/%D0%AD%D0%B2%D0%B0%D0%B6%D1%8B%D0%BD%D0%B0_%D0%A8%D0%B0%D0%BF%D0%B5%D1%86%D1%8C%D0%BA%D0%B0-%D0%94%D0%B7%D1%96%D1%87%D0%BA%D0%BE%D1%9E%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D1%96_%D0%9A%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D1%81_%D0%A7%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D1%80%D1%81_1.jpg.webp)
Прафесійную кар’еру ў 2011 годзе ў студэнцкай камандзе «Вэнтспілса», якая выступала ў 2 дывізіёне чэмпіянату Латвіі. Пасля чаго цэнтравы перабраўся ў «Ліепаі/Трыабет», дзе замацаваўся ў стартавай пяцёрцы. У яго кар’еры таксама былі іспанская «Гран Канарыя», турэцкі «Генчлік» і 2 гады ў рыжскім ВЭФе.
Сезон 2019/20 правёў у родным для яго «Вэнтспілсе», дзе таксама пачынаў гульню з першых хвілін. У Латвійска-Эстонскай Лізе цэнтравы правёў 20 сустрэч з сярэдняй статыстыкай 9.7 ачкоў, 6.5. падбораў, 1.5 перадачы і 2.2 блок-шоты за 20 хвілін. У Кубку ФІБА-Еўропа — 12 гульняў з сярэднімі паказнікамі 11.3 ачкі, 7.4 падборы, 2.3 блок-шоты за 21 хвіліну. Пры гэтым у матчы супраць «Прышціны» гулец набраў 26 ачкоў, зрабіў 13 падбораў, 3 перадачы і 5 блок-шотаў.
Выступаў за моладзевыя каманды зборнай Латвіі U-16, U-18 і U-20. А ў 2017 і 2020 гадах выступаў і за галоўную каманду краіны.
У чэрвене 2020 года падпіса кантракт з баскетбольным клубам «Цмокі-Мінск»[1].
Зноскі
- ↑ Клавс Чаварс будзе бараніць колеры «Цмокаў» Архівавана 19 кастрычніка 2021.