Кефісадот Старэйшы | |
---|---|
Дата нараджэння | V стагоддзе да н.э. |
Дата смерці | IV стагоддзе да н.э. |
Грамадзянства | |
Дзеці | мерк. Праксіцель |
Род дзейнасці | скульптар |
![]() |
![](../I/Eirene_Ploutos_Glyptothek_Munich_219_n3.jpg.webp)
Кефісадот Старэйшы (стар.-грэч.: Κηφισόδοτος) — старажытнагрэчаскі скульптар, які працаваў у Афінах у першай палове IV ст. да н.э. Верагодна, бацька Праксіцеля (і, такім чынам, дзед Кефісадота Малодшага).
Найбольш вядомы твор — медная статуя багіні міру Эйрэны, якая трымае на руках немаўля, бога дастатку Плутаса. Яна была ўсталявана на афінскай агоры каля 374 гады да н.э. па выпадку заключэння міру са Спартай; згадваецца ў «Апісанні Элады» Паўсанія (I 8.2; IX 16.2), дзе тлумачыцца яе сімвалічнае значэнне: мір — маці, карміцелька дастатку. Захавалася мармуровая рымская копія ўсёй статуі, размешчаная цяпер у мюнхенскай Гліптатэцы, а таксама копіі асобных частак, размешчаныя ў розных калекцыях.
Кефісадот вылепіў і іншую статую дарослага з дзіцем — Гермеса з немаўлём-Дыянісам; захаваліся яе выявы і фрагмент. Аналагічная скульптура была затым створана Праксіцелем.
Паўсаній згадвае таксама (VIII 30.5) пра мармуровыя статуі, вырабленыя Кефісадотам для храма Зеўса ў Мегалопалі.
Зноскі
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кефисодот Старший
- Кефисодот Старший — Акимова Л. И. Искусство Древней Греции: Классика. — СПб.: Азбука-классика, 2007.