Kensington (Вялікі Лондан)
Kensington
Kensington
Становішча раёна Кенсінгтан на карце Лондану
Карта Кенсінгтана

Ке́нсінгтан (Kensington) — раён у складзе бора (адміністрацыйнай акругі) Кенсінгтан і Чэлсі, які займае заходнюю частку цэнтральнага Лондана, у 4,5 км да захаду ад Чарынг-кроса. Паўночней Кенсінгтана ляжыць Нотынг-хіл, паўднёвей — Чэлсі (і Фулхэм), усходней — Бромптан (і Белгравія), а заходней — Хамерсміт (і Чызуік).

Кенсінгтан распадаецца на некалькі розных па характары кварталаў. На паўночным усходзе распасціраюцца Кенсінгтанскія сады з аднайменным каралеўскім палацам. Цэнтральныя і заходнія кварталы — спальны раён для заможных гараджан. Тут знаходзіцца Холанд-парк і праходзіць Кенсінгтан-Хай-стрыт — другая па ажыўленасці шопінгу вуліца брытанскай сталіцы. Паўднёвы Кенсінгтан — музейны гарадок віктарыянскай эпохі.

Назва

Раён упершыню згаданы ў 1086 годзе ў Кнізе страшнага суда пад лацінскай назвай «Chenesitone»,[1]. Першапачатковая назва была інтэрпрэтавана як «Kenesignetun» (землі ці лугі Kenesigne).

Зноскі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.