Кенаф | |||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
|
Кенаф (Hibiscus cannabinus) — кветкавая расліна роду Гібіскус (Hibiscus) сямейства Мальвавыя (Malvaceae).
Аднагадовая травяністая лубавалакністая расліна з прамым рабрыстым ці круглаватым сцяблом вышынёю да 6 м, укрытым шыпікамі. Корань стрыжнёвы, галінасты, даўжынёй да 2 м. Лісце буйное, сярэдняе — пальчата-раздзельнае, ніжняе — сэрцападобнае, верхняе — ланцэтнае. Кветкі пазушныя, амаль белыя, з ярка-вішнёвай плямай унутры венчыка. Плод — 5-гнездавая каробачка.
Арэал
Пашыраны ў Паўднёвай Афрыцы і Цэнтральнай Індыі. Вырошчваецца на поўдні Еўропы, Азіі, Амерыкі (Індыя, Кітай, Бразілія, ЗША).
Гаспадарчае значэнне
У сухіх сцеблах да 21 % валакна, якое выкарыстоўваецца для вырабу тэхнічных тканін, у насенні — да 20 % тэхнічнага алею. 3 валакна кенафа вырабляюць брызент, вяроўкі, радно, з кастрыцы — паперу і будаўнічыя пліты, з насення — тэхнічны алей, макуху выкарыстоўваюць як угнаенне і корм для жывёлы.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
Літаратура
- Пярэднеў У. П. Кенаф // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 228. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
- Гибискус коноплёвый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)