Кельцкае мора — мора басейна Атлантычнага акіяна. Абмывае частку Ірландыі, Вялікабрытаніі і Францыі, марскія межы абмяжоўваюцца пралівам святога Георга, Брыстальскім залівам, Ла-Маншам. Назву бярэ ад гістарычных тэрыторый, што належалі кельтам. Раней частка вод кельцкага мора звалася Праліў Святога Георга, але асноўная частка вод не мела ўласнай назвы і вызначалася як «паўднёва-заходнія падыходы» Вялікабрытаніі. З-за агульнай геалогіі і гідралогіі патрэба ў агульнай назве даўно наспела і ў 1921 годзе назва была прапанавана вядомым англійскім марскім даследчыкам Эрнэстам Уільямам Лайанс Хольтам.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.