Кейё Лійнамаа | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Калеві Сорса | ||||||
Пераемнік | Марці Міетунен | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Aarre Simonen[d] | ||||||
Пераемнік | Erkki Tuominen[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Veikko Helle[d] | ||||||
Пераемнік | Veikko Helle[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Justus Ripatti[d] | ||||||
Пераемнік | Erkki Sunila[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Matti Pekkanen[d] | ||||||
Пераемнік | Teuvo Kallio[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
6 красавіка 1929[1] |
||||||
Смерць |
28 чэрвеня 1980 (51 год) |
||||||
Імя пры нараджэнні | фінск.: Keijo Antero Liinamaa | ||||||
Жонка | Pirkko Liinamaa[d] | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык, адвакат, industrial leader | ||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кейё Лійнамаа (фінск.: Keijo Liinamaa; 6 красавіка 1929 — 28 чэрвеня 1980) — грамадскі і палітычны дзеяч Фінляндыі.
Біяграфія
Па адукацыі адвакат, спецыялізаваўся ў галіне працоўнага права, працаваў у фінскім Цэнтральным саюзе прафсаюзаў, сіці-менеджарам горада Мянця, у 1965 стаў Нацыянальным пасярэднікам з рабочых спрэчках, у гэтай якасці прадухіліў некалькі буйных забастовак. У 1967 па даручэнні прэм’ер-міністра Р.Паасіа Лійнамаа вёў перамовы з арганізацыямі працадаўцаў і прафсаюзаў, якія прывялі да заключэння агульнанацыянальнага пагаднення пра палітыку даходаў. Уваходзіў у першы кабінет Т.Аўра ў якасці міністра юстыцыі, у другім кабінеце Т.Аўра займаў пасаду міністра працы з кастрычніка 1971 па люты 1972.
Пасля выбараў 1975 года, калі палітычныя партыі Фінляндыі не змаглі дамовіцца аб умовах фарміравання кааліцыйнага ўрада, прэзідэнт Урха Кеканен прызначыў К. Лійнамаа на пасаду прэм’ер-міністра часовага ўрада, на якой ён знаходзіўся з чэрвеня па лістапад 1975 г.
Зноскі
- ↑ Keijo Liinamaa — SLS.