Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Кедайней (літ.: Kėdainiai, традыцыйная беларуская назва — Кейданы) — горад у цэнтральнай Літве, з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Кедайнейскага раёна Каўнаскага павета.
Насельніцтва складае каля 31 тыс. чалавек. Праз горад праходзіць чыгунка. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштайція.
Гісторыя
Упершыню паселішча ўзгадваецца ў 1372 годзе ў Лівонскай Хроніцы. У XVI—XVII стагоддзях Кейданы належалі Радзівілам. З гэтага часу Кедайней з’яўляўся буйным цэнтрам кальвінізму ў рэгіёне. У 1629 годзе ў Кейданах была адкрыта кальвінісцкая гімназія, якая дзейнічала да 1824 года.
24 красавіка 1648 года паселішча атрымала ад вялікага князя Уладзіслава Вазы правы горада і герб. 17 жніўня 1655 года тут была падпісана дэкларацыя паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Швецыяй, а 10 кастрычніка таго ж года заключана Кейданская унія.
З 1811 да 1863 года Кейданы належалі графам Гутэн-Чапскім.
Славутасці
- Касцёл Святога Юрыя (апошняя чвэрць XV — пачатак XVI ст.)
- Кальвінскі збор (1629—1652)
Вядомыя асобы
- Юзаф Нарановіч-Наронскі (? — 1678) — вялікалітоўскі інжынер, картограф і гісторык
Зноскі
- ↑ Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кедайней