Класічныя кеды Converse All-Star

Кеды — спартыўны абутак. Створаныя спачатку толькі для заняткаў спортам, неўзабаве яны сталі паўсядзённым абуткам для многіх людзей. Слова «кеды» паходзіць ад амерыканскай абутковай фірмы "Keds"[1], заснаванай у 1916 годзе.

У спорце

Ні ў якім разе не варта блытаць кеды з красоўкамі. Дзякуючы сваёй удалай форме і матэрыялу, кеды выкарыстоўваюцца людзьмі, якія займаюцца прафесійным спортам. Звычайна пры вырабе гэтай абутку выкарыстоўваюцца эластычныя матэрыялы; падэшва робіцца з вулканізаванай гумы.

Знакамітыя маркі

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А-Л. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.642
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.