Кегумская ГЭС

Кегумская ГЭС (лат.: Ķeguma hidroelektrostacija) — найстарэйшая гідраэлектрастанцыя на рацэ Заходняя Дзвіна, размешчаная ў горадзе Кегумсе (Латвія).

Комплекс складаецца з 2-х станцый. Першая пабудавана ў перыяд з 1936 па 1940 год. З 1998 па 2001 год станцыя рэканструявана, уключаючы замену чатырох гідраагрэгатаў на новыя (сумарная магутнасць 72 МВт). Другая станцыя пабудавана з 1976 па 1979, мае тры агрэгаты (сумарная магутнасць 192 МВт).

Сярэдні шматгадовы расход — 615 м³/с. Ёмістасць вадасховішча — 168,3 млн м³. Выпрацоўка электраэнергіі: 571 млн квт · г у 2005 годзе, 524 у 2007.

Ад станцыі адыходзяць тры лініі электраперадачы: на Плявіньскую ГЭС, на Елгаву, а таксама Цэсіс і Валміеру.

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.