Кебнекайсэ
шведск. Kebnekaise
дзве вяршыні Кебнекайсэ
дзве вяршыні Кебнекайсэ
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня2 106[1] м
Адносная вышыня1 747 м
Першае ўзыходжанне1883 (Чарлз Рабат) 
Размяшчэнне
67°53′00″ пн. ш. 18°33′00″ у. д.
Краіна
ЛенЛен Норботэн
Горная сістэмаСкандынаўскія горы 
Кебнекайсэ (Швецыя)
Кебнекайсэ
Кебнекайсэ
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кебнекайсэ (шведск.: Kebnekaise, ад пн.-саамск.: Giebmegáisi альбо Giebnegáisi — «кацёльная вяршыня») — гара ў Скандынаўскіх гарах.

Агульныя звесткі

Кебнекайсэ знаходзіцца ў Лапландыі, прыкладна ў 150 км на поўнач ад палярнага круга і на захад ад Кіруны. Вяршыня складзена габра і кварцавымі сіенітамі. Мае дзве вяршыні - паўднёвую, пакрытая ледавіком, вышынёй 2106 метраў, і паўночную, вышынёй 2097 метраў.

Кебнекайсэ — найвышэйшая вяршыня Швецыі і Лапландыі (хоць па адноснай вышыні саступае гары Ака). На поўнач ад Кебнекайсэ ў Еўропе няма больш высокіх гор.

Ледавікі, якія пакрываюць вяршыню, на сённяшні дзень маюць тэндэнцыю да раставання. Таму вышыня горы пастаянна змяншаецца, яшчэ некалькі дзясяткаў гадоў назад яна складала 2123 метры над узроўнем мора. Калі раставанне працягнецца тымі ж тэмпамі, паўднёвая вяршыня можа з часам стаць ніжэй паўночнай.

Гара папулярная сярод турыстаў, тут праходзіць мноства альпінісцкіх маршрутаў, каля яе (ад Абіску да Нікалуокта) праходзіць таксама вядомы пешы маршрут Кунгследэн. Акрамя таго, ля падножжа Кебнекайсэ размешчана станцыя Стакгольмскага ўніверсітэта па даследаванню праблем гор.

Зноскі

  1. Kebnekaise, Sweden // Peakbagger.com

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.