
Кветаножкі кветкі Aconitum napellus
.JPG.webp)
Сядзячыя кветкі ў простым коласе Plantago major, які ўтварыўся з прычыны страты кветаножак
Кветаножка (лац.: Pedicéllus) — разгалінаванне сцябла або бакавы парастак (развіваецца ў пазусе покрыўнага ліста кветкі), якія нясуць на сваёй вяршыні кветку; сцябловая частка кветкі.
Звычайна больш ці менш рэзка адрозніваецца ад тых частак сцябла, якія нясуць на сабе вегетатыўныя органы.
Калі кветаножка моцна скарочаная або адсутнічае, кветка называецца сядзячай (трыпутнік).
На кветаножках размяшчаюцца таксама два (у двухдольных) і адзін (у аднадольных) маленькіх перадліста — прыкветніка (могуць і адсутнічаць).
Верхняя пашыраная частка кветаножкі называецца кветкаложам.
Спасылкі
- Цветоножка // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Кветаножкі ў Біялагічным энцыклапедычным слоўніку Праверана 25 сакавіка 2009 г.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.