Кванза
парт. Kwanza
Характарыстыка
Даўжыня 965 км
Басейн 152 570 км²
Расход вады 825 м³/с
Вадацёк
Выток Chitembo[d]
  Каардынаты 13°40′51″ пд. ш. 17°25′48″ у. д.
Вусце Атлантычны акіян
  Вышыня 0 м
  Каардынаты 9°20′49″ пд. ш. 13°09′15″ у. д.
Размяшчэнне
Водная сістэма Атлантычны акіян

Краіна
Рака Кванза на карце Анголы
Рака Кванза на карце Анголы
physical
Кванза
Кванза
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ква́нза, таксама Куанза[1][2] — рака ў Афрыцы.

Рака працякае ў Анголе, у асноўным у кірунку на паўночны захад. Упадае ў Атлантычны акіян на поўдзень ад сталіцы краіны — Луанды.

Даўжыня ракі каля 965 кіламетраў, плошча басейна — каля 152 570 (147,7[2] тыс.) км². Выток ракі знаходзіцца ў гарах Шэла, дзе рака працякае ў глыбокай даліне, утвараючы парогі і вадаспады[2]. У ніжнім цячэнні рэчышча Кванды пралягае па прыморскай нізіне[2].

Рака з'яўляецца крыніцай электраэнергіі для Анголы, плаціна гідраэлектрастанцыі Капанда пабудавана ў 2004 годзе ў Маланжэ. Плаціна таксама забяспечвае падачу вады для арашэння плантацый цукровага трыснягу і іншых культур у ніжняй частцы даліны Кванза. Нізоўе ракі з'яўляецца суднаходным на працягу каля 150 міль.

Кванза — нацыянальная валюта Анголы, названая ў гонар ракі.

Зноскі

  1. Варыянты напісання ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 8. — Мн., 1999. — С. 206.
  2. 1 2 3 4 Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 639. — 672 с. с илл.

Літаратура

  • Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 639. — 672 с. с илл. (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.