Славутасць | |
Ка’ Дарыа | |
---|---|
італ.: Ca' Dario | |
45°25′51″ пн. ш. 12°19′56″ у. д. | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктар | П'етра Ламбарда |
Дата заснавання | 1479 |
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ка' Дарыа ці Палацца Дарыа (італ.: Ca' Dario, Palazzo Dario) — палац у Венецыі, у раёне Дарсадура. Адным бокам выходзіць на Гранд-канал, іншым — на плошчу Барбара. Насупраць палаца размяшчаецца прыстань Санта-Марыя дэ Гільё.
Палац уяўляе сабою цудоўны ўзор архітэктуры Рэнесансу. Мазаічны фасад з каляровага мармуру прыцягвае ўвагу. Палац быў пабудаваны ў 1487 годзе.
Сярод уладальнікаў асабняка быў французскі паэт Анры дэ Рэнье, які жыў тут у канцы XIX стагоддзя. Таксама палац знакаміты тым, што тут праходзіла адно з вяселляў вядомага кінарэжысёра Вудзі Алена.
Палац мае благую славу праклятага дома. Уладальнікі асабняка не раз падвяргаліся гвалту, станавіліся банкрутамі ці самазабойцамі. Апошняя смерць адбылася ў 1993 годзе, калі тут застрэліўся адзін з найбагацейшых італьянскіх прамыслоўцаў пасля гучнага карупцыйнага скандалу.
У 2005 годзе нямецкая пісьменніца Петра Рэскі выпусціла кнігу-бестселер «Палацца Дарыа».
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 6 красавіка 2015.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ка’ Дарыа