Гарадзішча | |
Каўровая | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Вёска | Каўровае |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213В000468 |
Каўровае — археалагічны помнік каля вёскі Каўровае Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 0,1 км на поўдзень ад вёскі, каля ўпадзення безыменнага ручая ў ракі Пнёўка, ва ўрочышчы Гарадзец.
Апісанне
З поўдня і ўсходу абмежавана рэчышчамі Пнёўкі і ручая, з паўночнага захаду прасочваюцца апоўзлы роў і рэшткі вала вышынёй 1,5-2 м. Пляцоўка авальная, памерам 35×25 м, вышыня над поймай Пнёўкі 4,5 м. Вядома з 1873 года. Абследавалі ў 1928 годзе І. А. Сербаў, у 1972 годзе У. Ф. Ісаенка. Раскопкі не праводзіліся.
Літаратура
- Гарадзішча (в. Каўровая) // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 266.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.