Каўпеніцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Баранавіцкі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Малая Каўпеніца
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 26 чэрвеня 2013
Насельніцтва
  • 3 386 чал. (2009)
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 1

Каўпе́ніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Малая Каўпеніца.

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 8 красавіка 1957 года ў складзе Баранавіцкага раёна. 14 сакавіка 1962 года ў гарадскую мяжу Баранавіч уключана вёска Жлобін[1]. 22 сакавіка 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Лаўрынавіцкага сельсавета (населеныя пункты Адахаўшчына I, Адахаўшчына II, Адахаўшчына III, Бор, Гірава, Дубава, Заброддзе, Лаўрынавічы і Якімавічы)[2]. У 1970 годзе скасаваны вёскі Гірчыцы (злілася з вёскай Новы Свет), Адахаўшчына II (злілася з вёскай Якімавічы) і Адахаўшчына III (злілася з вёскай Гірава)[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Каўпеніцкага сельсавета было 12 населеных пунктаў[4]. 27 лютага 1978 года ў склад горада Баранавічы ўключана вёска Баранавічы і частка вёскі Вялікая Каўпеніца[5]. 29 жніўня 2012 года Рашэннем Баранавіцкага раённага Савета дэпутатаў скасавана вёска Анісімавічы[6]. 26 чэрвеня 2013 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Крошынскага (вёскі Адахаўшчына, Гірава, Дубава, Заброддзе, Лаўрынавічы, Якімавічы) і Сталовіцкага (вёскі Антонава, Вялікая Каўпеніца, Малая Каўпеніца, Новы Свет) сельсаветаў[7].

Склад

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 10 вёсак:

Населены пункт Каардынаты
вёска Адахаўшчына53°09′12″ пн. ш. 26°09′13″ у. д.
вёска Антанова53°09′51″ пн. ш. 25°58′29″ у. д.
вёска Вялікая Каўпеніца53°09′44″ пн. ш. 26°02′14″ у. д.
вёска Гірава53°07′43″ пн. ш. 26°05′54″ у. д.
вёска Дубава53°09′23″ пн. ш. 26°06′33″ у. д.
вёска Заброддзе53°08′56″ пн. ш. 26°08′34″ у. д.
вёска Лаўрынавічы53°09′08″ пн. ш. 26°07′49″ у. д.
вёска Малая Каўпеніца53°10′30″ пн. ш. 26°01′39″ у. д.
вёска Новы Свет53°10′54″ пн. ш. 26°03′37″ у. д.
вёска Якімавічы53°09′59″ пн. ш. 26°08′33″ у. д.

Зноскі

  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Баранавічы вёскі Жлобін Каўпеніцкага сельсавета Баранавіцкага раёна ад 14 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 9 (968).
  2. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  3. Рашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 лістапада, 21 снежня 1970 г. і 21 студзеня 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308).
  4. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 14. — 248 с. 10 000 экз.
  5. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 27 лютага 1978 г. № 150 // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 7 (1561).
  6. Решение Барановичского районного Совета депутатов от 29 августа 2012 г. № 124 Об упразднении сельских населенных пунктов Барановичского района
  7. Решение Брестского областного Совета депутатов от 26 июня 2013 г. № 286 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Барановичского района Брестской области Архівавана 14 чэрвеня 2021.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.