Вёска
Каўпакі
Каўпакі на карце Беларусі ± ![]() ![]() |
Каўпакі́[1] (трансліт.: Kaŭpaki, руск.: Колпаки) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Мілавідскага сельсавета. Размешчана за 42 км на паўднёвы захад ад Баранавіч, за 16 км ад чыгуначнай станцыі Лясная на лініі Баранавічы—Брэст. Насельніцтва 19 жыхароў, 13 гаспадарак (2005).
Гісторыя
У 1909 годзе ў Крывошынскай воласці Навагрудскага павета.
З 1921 года ў складзе Польшчы, у Дабромысленскай гміне Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства. З 1939 года ў БССР.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Насельніцтва
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 19 жыхароў, 13 гаспадарак.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.