Каірскі ўніверсітэт | |
---|---|
араб. جامعة القاهرة | |
Арыгінальная назва | араб. جامعة القاهرة |
Заснаваны | 1908 |
Студэнты | каля 200 000 |
Размяшчэнне | Гіза |
Сайт | cu.edu.eg |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Каірскі ўніверсітэт (араб. جامعة القاهرة Gāma ʿ at al-Qāhirah; раней таксама Егіпецкі ўніверсітэт і Універсітэт Фуад) — найстарэйшы ўніверсітэт еўрапейскага тыпу ў Егіпце, размешчаны ў Гізе.
Універсітэт быў заснаваны 21 снежня 1908 г.. Першым яго рэктарам быў Ахмед Лютфі Эль-Саед. Універсітэт быў створаны на ўзор універсітэтаў еўрапейскага тыпу і стаў адной з першых вышэйшых навучальных устаноў гэтага тыпу ў арабскім свеце, дзе дамінавалі рэлігійныя навучальныя ўстановы (у прыватнасці, у Каіры дзейнічаў Універсітэт Аль-Азхар).
Падраздзяленні
У цяперашні час у складзе ўніверсітэта налічваецца 20 факультэтаў і некалькі інстытутаў:
- Інжынерны факультэт
- Медыцынскі факультэт
- Факультэт камп'ютарных і інфармацыйных сістэм
- Фармацэўтычны факультэт
- Факультэт сельскай гаспадаркі
- Факультэт прыродазнаўчых навук
- Факультэт эканомікі і паліталогіі
- Факультэт масавых камунікацый
- Факультэт археалогіі
- Факультэт мастацтваў
- Факультэт камерцыі
- Факультэт спецыялізаванай адукацыі
- Факультэт сястрынскай справы
- Юрыдычны факультэт
- Факультэт фізіятэрапіі
- Стаматалагічны факультэт
- Факультэт ветэрынарнай медыцыны
- Факультэт Дар Аль-Улум
- Факультэт дашкольнай адукацыі
- Інстытут статыстыкі
- Інстытут афрыканістыкі
- Нацыянальны інстытут даследавання рака
- Факультэт рэгіянальнага і грамадзянскага планавання
- Інстытут вывучэння адукацыі
- Нацыянальны інстытут лазерных тэхналогій
- Цэнтр адкрытай адукацыі
Вядомыя выпускнікі
- Ясір Арафат - кіраўнік АА, ПНА і ФАТХ, Нобелеўская прэмія міру 1994 года (інжынерны факультэт)
- Махамед аль-Барадэі - генеральны дырэктар МАГАТЭ ў 1997-2009, Нобелеўская прэмія міру 2005 года (юрыдычны факультэт)
- Бутрас Бутрас-Галі - генеральны сакратар ААН у 1992-96
- Айман аз-Завахіры - адзін з лідараў Аль-Каіды (медыцынскі факультэт)
- Нагіб Махфуз - пісьменнік, Нобелеўская прэмія па літаратуры 1988 года (філасофскі факультэт)
- Ахмед Назіф - прэм'ер-міністр Егіпта ў 2004-11 (інжынерны факультэт)
- Хасан Фатхі - архітэктар (архітэктура)
- Таха Хусейн - пісьменнік
- Амар Шарыф - акцёр (прыродазнаўчы факультэт)
- Шэнуда III - патрыярх КПЦ з 1971 года (гісторыя)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.