
Каэфіцые́нт інтэле́кту (англ.: IQ — intelligence quotient) — колькасная адзнака ўзроўня інтэлекту чалавека: узровень інтэлекту адносна ўзроўню інтэлекту сярэднестатыстычнага чалавека такога ж узросту. Вызначаецца з дапамогай спецыяльных тэстаў. Тэсты IQ разлічаны на ацэнку разумовых здольнасцяў, а не ўзроўню ведаў эрудзіраванасці. Каэфіцыент інтэлекту з'яўляецца спробай ацэнкі фактару агульнага інтэлекту (g).
Тэсты IQ распрацоўваюцца так, каб вынікі апісваліся звычайным размеркаваннем з сярэднім значэннем IQ, роўным 100 і такім роскідам, каб 50 % людзей мелі IQ паміж 90 і 110 і па 25 % — ніжэй 90 і вышэй 110. Сярэдні IQ выпускнікоў амерыканскіх вну складае 105, выдатнікаў — 130—140. Значэнне IQ меней 70 часта кваліфікуецца як разумовая адсталасць.
Гл. таксама
- Інтэлект
- IQ і багацце нацый
- Пол і інтэлект
- Задача n-назад
- Таварыства Менса
- Таварыства Патройнай Дзявяткі
- Таварыства Мега
- Эмацыйны інтэлект (EI)
Спасылкі
- Бясплатны тэст IQ таварыствы Mensa — тэст Равена рухомага інтэлекту. Адзін з найбольш якасных бясплатных тэстаў Архівавана 17 студзеня 2013. (Менса) (англ.)
- Глабальная сетка інтэлекту (World Intelligence Network)
- Усе таварыствы высокага інтэлекту