Вёска
Кашына
± |
Ка́шына[2] (трансліт.: Kašyna, руск.: Кашино) — вёска ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Бабініцкага сельсавета. Плошча 12,1299 га[1]. За 4 км на поўнач ад Віцебска, 8,7 км ад чыгуначнай станцыі Віцебск.
Гісторыя
У пачатку 17 стагоддзя вядома як цэнтраднайменнага маёнтка ў Віцебскім ваяводстве ВКЛ — уласнасць Марыі Бардзінскай (народжанай Дуброўскай), якая ў 1629 годзе заклала Кашына свайму зяцю Газмінскаму. У 18 стагоддзі вёска, шляхецкая ўласнасць у Віцебскім ваяводстве ВКЛ. У 1770 годзе ў складзе маёнтка Вярхоўе. Пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі, у Віцебскім павеце Пскоўскай, з 1776 года Полацкай губерні. З 1796 года ў Беларускай, з 1802 года ў Віцебскай губерні.
Насельніцтва
- 11 гаспадарак, 14 жыхароў (2018)
Зноскі
- 1 2 Решение Витебского районного Совета депутатов 30 ноября 2017 г. № 175 «Об установлении границ сельских населенных пунктов Витебского района Витебской области и признании утратившими силу некоторых решений Витебского районного Совета депутатов» (руск.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 10: Віцебская вобласць, кн. 2 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2019. — 728 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-1126-4.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.