Каштоўная папера - дакумент маёмаснага зместу, з якім нейкае права звязанае такім чынам, што без гэтага дакументу не можа быць ані ажыццяўленае, ані перададзенае іншай асобе без гэтага дакументу.
Класіфікацыя
У залежнасці ад выражаных на іх правоў каштоўныя паперы адрозніваюцца паводле некалькіх прынцыпаў:
- грашовыя паперы (аблігацыі, векселі, чэкі і г.д.)
- таварныя паперы, якія зацвярджаюць часцей за ўсё права ўласнасці або права закладу на тавары (канасаменты, delivery-ордары, складзкія пасведчанні і г.д.)
- паперы, якія зацвярджаюць права ўдзелу у нейкай кампаніі (акцыі, сертыфікаты на акцыі, карыстальніцкія пасведчанні і г.д.)
У залежнасці ад спосабу легітымацыі асобы ў якасці суб’екту права адрозніваюць:
- паперы на прад’яўніка, калі ўладальнікам паперы лічыцца яе трымальнік,
- імянныя паперы, якія змяшчаюць абазначэнне ўладальніка ў тэксце дакументу
- ордарныя паперы, якія могуць быць перададзеныя іншай асобе перададачным запісам на адваротным боку паперы — індасаменту
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 201. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Каштоўныя паперы // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 380. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.