Каштанавыя глебы — тып глеб сухіх стэпаў, што ўтвараюцца ва ўмовах кантынентальнага засушлівага клімату з раслінным покрывам з кавылю, тыпчаку, розных відаў палыну. Пашыраныя ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, на поўдні Еўразіі.
Уласцівасці
Гумусавы гарызонт 20-25 см.
Характарызуюцца непрамыўным тыпам воднага рэжыму, саланцаватасцю, нізкімі порыстасцю і водапранікальнасцю, насычанасцю кальцыем (да 80 %), нейтральнай ці слабашчолачнай рэакцыяй.
Выкарыстоўваюцца пад пасевы збожжавых, алейных і кармавых культур, пашы і сенажаці.
Класіфікацыя
Асноўныя падтыпы:
- цёмна-каштанавыя
- каштанавыя
- светла-каштанавыя
Зноскі
Літаратура
- Каштанавыя глебы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.