| ||||||||||||||||||||
Кашгар[1] — горад у гарадской акрузе Кашгар Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна КНР. На ўсход ад горада — пустыня, на захад — высакагор’е. Клімат гранічна сухі, колькасць ападкаў за год не перавышае 100 мм. Вада паступае з ракі Кашгар і шматлікіх калодзежаў. Аэрапорт. Чыгуначная станцыя.
Сярод гарадскіх славутасцяў — Ід Ках, найбуйнейшая па плошчы мячэць Кітая (заснавана ў VIII ст., перабудавана ў 1442 г.), маўзалей кашгарскага кіраўніка Абаха Хаджы і яго ўнучкі Іпархан (XVII ст.).
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — карта Кітая
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.