Кацярына Юр'еўна Фадзеева
Дата нараджэння 24 жніўня 1968(1968-08-24) (55 гадоў)
Месца нараджэння
Адукацыя
Тэатр
Узнагароды

Кацярына Юр’еўна Фадзеева (нар.24 жніўня 1968, Цюмень, РСФСР) — артыстка балета. Народная артыстка Беларусі (1999).

Біяграфія

Скончыла Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча ў 1986 годзе.

З 1986 года салістка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра балета Беларусі. Валодае неардынарнымі сцэнічнымі дадзенымі, тэхнічным майстэрствам. Для яе танца ўласцівы выразная пластыка, шчырасць, лірычнасць, жаноцкасць.

Сярод партый: Рагнеда («Страсці», А. Мдывані), лэдзі Макбет («Макбет» В. Кузняцова), Адэта — Адылія, Аўрора і фея Безу, Маша («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П. Чайкоўскага), Ева («Стварэнне свету» А. Пятрова), Нікія, Кітры і Мерседэс («Баядэрка», «Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Мірта, Медора («Жызэль», «Карсар» А. Адана), Дзяўчына («Балеро» на музыку М. Равеля), Блудніца («Карміна Бурана» на музыку К. Орфа), Эсмеральда («Эсмеральда» Ц. Пуні).

Узнагароды

  • Лаўрэат 1-га Міжнароднага конкурсу артыстаў балета імя С. Дзягілева (прэмія імя І. Рубінштэйн; Масква, 1992)
  • Дыпламант Усерасійскага конкурсу «Арабеск-1992» (Перм, прыз глядацкіх сімпатый)
  • Прэмія Александроўскай (1996)

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.